Па інфармацыі, якую атрымаў каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда ад маці асуджанага да смяротнага пакарання Кірыла Казачка, прысуд у дачыненні да яе сына прыведзены ў выкананне.
Па папярэдняй інфармацыі, Казачок быў расстраляны напрыканцы кастрычніка.
Нагадаем, што жыхар Мазыра Кірыл Казачак быў прыгавораны да вышэйшай меры пакарання напрыканцы 2016 года Гомельскім абласным судом. Казачак адмовіўся абскарджваць гэтае рашэнне ў Вярхоўным судзе.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty Intrnational выступіла ў абарону Кірыла Казачка і распаўсюдзіла тэрміновы зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам спыніць смяротнае пакаранне ў Беларусі.
Крыніца: Смяротны прысуд у дачыненні да Кірыла Казачка прыведзены ў выкананне