Павел Сапелка Пакуль міністры, журналісты і актывісты спрачаюцца аб тым, якія паслугі можна будзе прад'явіць да аплаты «дармаедам», праваабаронцы ўжо бачаць пагрозы асноўным правам, закладзеныя ў тэксце дэкрэта прэзідэнта №1. З гэтага пункту гледжання дакумент прааналізаваў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка.

Ігар Комлік. Фота: palitviazni.info 2 лютага – роўна паўгода з таго часу, як распачалася “справа прафсаюзаў”.

«Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017» У інтэрнэце з’явілася выданне «Шэрая кніга. Віцебская вясна – 2017. Вулічныя акцыі». На 78-мі старонках кнігі праваабаронцы рэгіёну нагадваюць чытачам пра тое, як праходзілі акцыі пратэсту ўвесну 2017 году, дзякуючы якім фактычна быў скасаваны «дармаедзкі» Дэкрэт № 3, як улады спрабавалі перашкодзіць грамадзянам рэалізоўваць іх права на мірныя сходы, як яны чынілі рэпрэсіі супраць удзельнікаў гэтых сходаў і назіральнікаў за імі.

Спецдакладчык ААН па Беларусі паведаміў, што яго апошні на гэтай пасадзе даклад у Савет па правах чалавека будзе прысвечаны неабходнасці падаўжэння краінавага мандату. Сваё меркаванне спадар Харасці выказаў падчас кансультацыйнай сустрэчы з беларускімі і міжнароднымі праваабаронцамі, якая праходзіла ў Беларускім Доме правоў чалавека ў Вільні 31 студзеня.   Паўнамоцтвы Міклаша Харасці на пасадзе Спецыяльнага дакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі завяршаюцца напрыканцы кастрычніка бягучага года. Да гэтага часу ён падрыхтуе свой апошні даклад, які прадставіць на чэрвеньскай сесіі Савета па правах чалавека ў Жэневе, а затым на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Аляксей Жэлібо У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся мінскі мастак-ілюстратар Аляксей Жэлібо, які распавёў пра здзекі з боку супрацоўнікаў міліцыі РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

Кандыдат у дэпутаты Сяргей Казлоў. Фота: ctv.by Некалькі соцен уваходных дзвярэй у жылыя шматкватэрныя дамы Першамайскага раёна Мінска аблеплены ўлёткамі з выбарчай праграмай кандыдата ў дэпутаты ў Мінскі гарсавет па Акадэмічнай выбарчай акрузе №48 Сяргей Казлова.

Праваабаронца Гары Паганяйла. Фота: irp-blr.org Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як доўга можа працягвацца “справа прафсаюзаў”.

Ленід Кулакоў. Фота з сацыяльных сетак. Пасля публікацыі на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна” матэрыяла “Кругі пекла: пасля судоў і штрафаў актывістаў “прэсуюць” судовыя выканаўцы”  з’яўляюцца новыя доказы непрафесійнай і не зусім адэкватнай дзейнасці службы прымусовага выканання пры гарадскім ўпраўленні юстыцыі.

Назіральнік Алег Мацкевіч Барысаўскі назіральнік Алег Мацкевіч прааналізаваў месцы, дазволеныя раённымі ўладамі для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў і параўнаў сітуацыю з мінулымі выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія адбыліся ў 2014 годзе.

Аляксей Міхаленя. Фота: ПЦ "Вясна". Камітэт ААН па правах чалавека 1 лютага пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Аляксея Міхалені, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Гомельскім абласным судом 17 сакавіка 2017 года.