- Катэгорыя: Вясна
У аўторак, 20 сакавіка Мінгарвыканкам даў адказы на заяўкі БНК і Аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР на правядзенне шэсцяў 25 сакавіка. Стала вядома, што па ўсім заяўкам атрымана адмова.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Аляксей Лойка атрымаў чарговы адказ ад Следчага камітэту Першамайскага раёна г. Мінска на сваю скаргу аб збіцці пры брутальным затрыманні падчас інструктажу 25 сакавіка 2017 года.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома, што 15 сакавіка палітвязень Міхаіл Жамчужны атрымаў чарговае спагнанне – сем сутак змяшчэння ў ШІЗА. Гэта ўжо 24 пакаранне, накладзенае на палітвязня са жніўня 2017 года - часу ягонага пераводу ў калонію №9 г. Горкі.
- Катэгорыя: Вясна
Андрусь Кацапаў на Дзень волі ў 2017 г. проста аказаўся не ў тым месцы, не ў той час, як і іншыя 550 чалавек, якіх затрымалі на вуліцах сталіцы. Ужо год ён абскарджвае сваё незаконнае затрыманне.
- Катэгорыя: Вясна
Андрусь Кацапаў на Дзень волі ў 2017 г. проста аказаўся не ў тым месцы, не ў той час, як і іншыя 550 чалавек, якіх затрымалі на вуліцах сталіцы. Ужо год ён абскарджвае сваё незаконнае затрыманне.
- Катэгорыя: Вясна
Шосты актывіст атрымаў штраф за збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы. 20 сакавіка суддзя Цэнтральнага суду Мінска Ю.Густыр вынес пастанову аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне арт. 23.34 КаАП актывіста Моладзі БНФ Дзяніса Мандзіка.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі гарвыканкам адмовіў у правядзенні пікету 25 сакавіка на плошчы Зорак, паколькі названай пляцоўкі няма ў спісе дазволеных месцаў. Замест цэнтра горада, як паведамляе mspring.online, улады прапанавалі адсвяткаваць пікет на бязлюдным стадыёне па вул. Чалюскінцаў, што, па словах аднаго з заяўнікаў, палітыка Алега Аксёнава, арганізатараў не задавальняе.
- Катэгорыя: Вясна
Вярхоўны суд Чачэнскай Рэспублікі раніцай 19 сакавіка разглядзеў апеляцыйную скаргу на працяг арышту праваабаронцы Аюба Ціціева, паведамляе ПЦ “Мэмарыял”.
- Катэгорыя: Вясна
У нядзелю, 18 сакавіка ў Брэсце на плошчы Леніна адбылася чарговая акцыя, у якой прынялі ўдзел больш за 150 чалавек.
- Катэгорыя: Вясна
Былы кандыдат у дэпутаты з Берасця Дзяніс Турчаняк падаў прыватную скаргу ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага аблсуда. Ён просіць адмяніць вызначэнне суда Маскоўскага раёна, згодна з якім яму было адмоўлена ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы па скарзе на бяздзеянне адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста.