21 сакавіка, напярэдадні Дня Волі, у Мінску пачаліся затрыманні палітычных актывістаў.
Праваабаронцам стала вядома, што 21 сакавіка быў затрыманы палітык Уладзімір Някляеў. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РУУС Мінска.
Верагодна, яго забралі адбываць 10-суткавы арышт, які ён атрымаў яшчэ ў лістападзе мінулага года і дагэтуль не адбыў. Тады яго пакаралі нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”.
Таксама каля свайго дома затрыманы Вячаслаў Сіўчык, яго адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.
Праваабаронцы даведаліся пра затрыманне актывіста Максіма Вінярскага. Яго затрымалі на вуліцы, калі той гуляў з сабакам. Ён дастаўлена ў РУУС Першамайскага раёна.
Па папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць палітыка Мікалая Статкевіча.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" сочыць за сітуацыяй. Інфармацыя будзе дапаўняцца.