Уладзімір Някляеў. Праваабаронцам стала вядома, што 21 сакавіка быў затрыманы палітык Уладзімір Някляеў. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РУУС Мінска.

Верагодна, яго забралі адбываць 10-суткавы арышт, які ён атрымаў яшчэ ў лістападзе мінулага года і дагэтуль не адбыў. Тады яго пакаралі нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”. 

Таксама каля свайго дома затрыманы Вячаслаў Сіўчык, яго адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.

Па папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць палітыка Мікалая Статкевіча

Таксама праваабаронцы даведаліся пра затрыманне актывіста Максіма Вінярскага. Яго затрымалі на вуліцы, калі той гуляў з сабакам. Ён дастаўлена ў РУУС Першамайскага раёна.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" сочыць за сітуацыяй. Інфармацыя будзе дапаўняцца.

Крыніца: Хваля затрыманняў перад Днём Волі. Затрыманыя Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі. Статкевіча шукаюць Дапоўнена