Праваабаронцам стала вядома, што 21 сакавіка быў затрыманы палітык Уладзімір Някляеў. Зараз ён знаходзіцца ў Ленінскім РУУС Мінска.
Верагодна, яго забралі адбываць 10-суткавы арышт, які ён атрымаў яшчэ ў лістападзе мінулага года і дагэтуль не адбыў. Тады яго пакаралі нібыта за заклікі да ўдзелу ў масавым мерапрыемстве “Марш абураных беларусаў 2.0”.
Таксама па папярэдняй інфармацыі, супрацоўнікі праваахоўных органаў шукаюць палітыка Мікалая Статкевіча.
Таксама каля свайго дома затрыманы Вячаслаў Сіўчык, яго адвезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна.
Праваабарончы цэнтр "Вясна" сочыць за сітуацыяй. Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Крыніца: Затрыманыя палітыкі Уладзімір Някляеў і Вячаслаў Сіўчык. Статкевіча шукаюць