13.12.2024 Тэгі: пераслед, ціск, рэпрэсіі У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13 снежня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. Інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:
|
У Жлобіне за "распаўсюд экстрэмізму" збіраюцца судзіць студыю мэблі
На 19 снежня ў судзе Жлобінскага раёна запланаваны судовы працэс датычна прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Студыя мэблі "Дом 5". Прадпрыемства вінавацяць паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Працэс будзе ўзначальваць суддзя Святлана Рубахава. Сутнасць абвінавачванняў у дачыненні да студыі мэблі пакуль невядомая.
Раней на Гомельшчыне не фіксавалася выпадкаў судовага пераследу юрыдычных асобаў за «распаўсюд экстрэмізму», паведаміла "Гомельская Вясна".
20-гадовую жыхарку Смаргоні затрымалі за танец у міліцэйскай форме ў TikTok
Паведамляецца, што дзяўчыне прызначылі штраф па адміністрацыйнай справе за нашэнне формы асобай, якая не мае на гэта права.