- Катэгорыя: Вясна
Суд над гарадзенскім актывістам Мікалаем Салянікам прызначаны на 18 ліпеня ў 10.00 у судзе Кастрычніцкага раёна г. Гародня. Пра гэта паведамляе “Гарадзенская вясна”. Між тым, невядома, ці зможа Мікалай Салянік асабіста прысутнічаць на працэсе. Зараз ён па-ранейшаму знаходзіцца ў шпіталі.
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маладзечанскага раёна 11 ліпеня асудзіў актывістку Вольгу Лагвіновіч за ўдзел ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве “Астравецкі шлях” (арт. 23.34 КаАП), якога на самой справе не было. Пра гэта паведамляе прэс-служба Партыі БНФ.
- Катэгорыя: Вясна
Анархіст і былы палітвязень Мікалай Дзядок расказаў Праваабрончаму цэнтру “Вясна” падрабязнасці свайго затрымання раніцай 12 ліпеня, хто і ў чым яго абвінаваціў і што ён збіраецца рабіць далей.
- Катэгорыя: Вясна
Супрацоўнік міліцыі Міхаіл Грамыка 30 чэрвеня падтрымаў абаронцаў Курапатаў і неўзабаве быў звольнены, паведамляе "Новы час". Потым асуджаны на суткі, якія цяпер адбывае ў ЦІП на Акрэсціна, дзе да гэтага працаваў.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам стала вядома, што затрымалі Мікалая Дзядка па арт. 17.10 (Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі). Яго судзяць у судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Берасцейскі суд аштрафаваў на 20 базавых велічынь зборшчыкаў подпісаў пад калектыўным зваротам у Адміністрацыю Прэзідэнта за адстаўку кіраўнікоў вобласці, горада і раёна, паведамляе "Берасцейская Вясна". Берасцейскія грамадскія актывісты лічаць, што гэтыя кіраўнікі страцілі іх давер у сувязі са спрыяннем мясцовых уладаў будаўніцтву шкоднай для здароў’я людзей вытворчасці, акумулятарнага завода пад Берасцем. За спыненне будаўніцтва раней падпісалася каля 40 000 берасцейцаў. 24 чэрвеня Дзмітрый Бекалюк збіраў подпісы за адстаўку кіраўніцтва вобласці, горада і раёна на прыступках Брэсцкага цэнтральнага рынка. Грамадcкі актывіст Алег Ярмоленка збіраў подпісы на паблізкай вуліцы. Неўзабаве з'явіліся людзі ў цывільным і пачалі здымаць збор подпісаў на свае тэлефоны. Яшчэ праз нейкі час да рынка пад’ехаў намеснік начальніка Ленінскага РАЎС Мікалай Самасюк.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала на сваім сайце канцэпцыю закону "Аб папярэджанні гвалту ў сям’і". Яе накіравалі на разгляд у Савет міністраў.
- Катэгорыя: Вясна
“Вясна” схадзіла ў госці да вядомай абаронцы правоў журналістаў Жанны Літвіной, каб даведацца, як яна прыйшла да праваабароны. Пра што не маўчалі ў першых незалежных радыё? Калі адбыўся раскол журналістаў на дзяржаўных і незалежных? Як грамадства аднеслася да першых хваляў рэпрэсій журналістаў і рэдакцый у незалежнай Беларусі?
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўнік грамадзкай ініцыятывы “Хайсы” Ян Дзяржаўцаў звярнуўся са скаргай ў Вярхоўны суд на рашэнне Віцебскага раённага суда, які абвінаваціў яго ў самавольным пахаванні чалавечых парэшткаў у месцы, не прадугледжаным для такіх мэтаў заканадаўствам (арт. 23.43 КаАП). Гэта апошняя судовая інстанцыя, якая можа ўстанавіць невінаватасць актывіста ў здзяйсненні правапарушэння.
- Катэгорыя: Вясна
Цягам больш за дзясятак гадоў гарадскія ўлады Віцебску забаранялі грамадзянскім і палітычным актывістам праводзіць у горадзе масавыя мерапрыемствы. Забаранялі нават тады, калі актывісты згаджаліся на правядзенне гэтых мерапрыемстваў у месцах, якія адміністрацыі раёнаў вызначылі паводле рашэння №881 ад 10 ліпеня 2009 году. "Віцебская Вясна" распавяла, што гэта за месцы і чаму правядзенне там масавых мерапрыемстваў амаль не мае ніякага сэнсу. Такіх месцаў у горадзе тры: раён цэнтральнай сцэнічнай пляцоўкі парку імя Савецкай арміі (парк “Мазурына”), парк культуры і адпачынку Чыгуначнікаў (цэнтральная сцэна) і парк 30-годдзя УЛКСМ, які знаходзіцца за СДзЮШАР “Камсамолец” (на скрыжаванні прысадаў).