- Катэгорыя: Вясна
Незалежных журналістаў з Гродна Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса 23 ліпеня затрымалі на вуліцы людзі ў цывільным. Пасля ў іх дома міліцыянты правялі агляд памяшкання і забралі камп’ютарную тэхніку.
- Катэгорыя: Вясна
Былы беларускі палітвязень Юрый Рубцоў чакае ў Германіі рашэння суда на сваю апеляцыю па адмове ў палітычным прытулку.
- Катэгорыя: Вясна
Пазіцыя ўладаў – навошта звяртацца ў міжнародны Камітэт правоў чалавека, калі ёсць выдатная беларуская пракуратура?
- Катэгорыя: Вясна
Блогер Сяргей Пятрухін атрымаў позву ў Берасьцейскі міжраённы сьледчы камітэт, дзе супраць яго распачатая крымінальная справа за абразу.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Рацыя, фігурант “справы прафсаюзаў” Ігар Комлік распавядае, што каторы месяц ужо не можа дабіцца пакарання для таго, хто паклёпнічаў на яго на розных сайтах.
- Катэгорыя: Вясна
Копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні за непадпарадкаванне патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП) атрымала па пошце адна з актыўных абаронцаў Курапатаў Мая Навумава. Інцыдэнт, які зафіксаваны ў пратаколе, здарыўся яшчэ 14 ліпеня. У той дзень адзін з аўтамабіляў, які спрабаваў праехаць да рэстарана «Поедем поедим», збіў пікетоўшчыка Леаніда Кулакова.
- Катэгорыя: Вясна
Кіраўніку Гарадзенскага абласнога аддзялення АГП Мікалаю Саляніку 23-га ліпеня патэлефанавала сакратар Ленінскага суда Гародні і паведаміла, што суд над ім, які не адбыўся 18-га ліпеня, а сама справа была аддадзена на дапрацоўку, адбудзецца 26-га ліпеня у Ленінскім судзе Гародні у 14.30. Раней яго вінавацілі ва удзеле ў несанкцыяваным пікеце, зараз жа, пасля дапрацоўкі матэрыялаў, Мікалаю Саляніку прад’яўляюць абвінавачванне ў хуліганстве. Пра гэта паведамляе "Гарадзенская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
У ноч з пятніцы на суботу, 21 чэрвеня 2018 года, у клубе "Бурлеск", дзе збіраюцца прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці, уварвалася міліцыя з чарговай “праверкай”. Гэта ужо другі падобны выпадак за апошні месяц. У ноч з 29 на 30 чэрвеня гэта ўжо мела месца. Тады супрацоўнікі міліцыі перапісалі асабістыя дадзеныя, уключна з месцам працы. Адзін са сведкаў міліцэйскай праверкі выказаў меркаванне, што гэта помста за «ЛГБТ-клумбу» каля помніка мінскага гарадавога. За гэтую акцыю 29 чэрвеня суды г. Мінска пакаралі студэнтаў тэатральнай лабараторыі Fortinbras штрафамі ў памеры 3 базавых велічыняў. Як мяркуе юрыст праваабарончага цэнтра “Вясна” Алег Пашкевіч, праблема ў такіх рэйдах акрамя непасрэднага ціску на супольнасць, у тым, што асабістыя дадзеныя прадстаунікоу ЛГБТ-супольнасці збіраюцца для прафілявання ў структурах МУС. Супрацоўнікі міліцыі фармуюць базу, якая невядома каму даступна, і ў выпадку нейкага здзяйснення злачынства павязанага з палавой недатыкальнасцю, людзей, толькі на падставе таго, што яны ёсць у гэтай базе, пачынаюць выклікаць на допыты і размовы.
- Катэгорыя: Вясна
Акцябрскі блогер Андрэй Павук паведаміў 24 ліпеня на ўласнай старонцы ў фэйсбуку: “Мяне затрымалі за супрацу з Белсатам”. І дадаў, што інспектар узбудзіўся з-за тэга “Андрей Павук” пад навіной на сайце “Белсат”.