У Берасці працягваюць разгортвацца падзеі вакол крымінальнай справы адносна вядомага ў рэгіёне блогера Сяргея Пятрухіна.
Сёння раніцай да яго ў кватэру спрабуюць патрапіць супрацоўнікі міліцыі. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе прадстаўнік ПЦ “Вясна” на Берасцейшчыне Уладзімір Вялічкін.
“Да Пятрухіна ізноў прыехала міліцыя, просьба ўсім, хто можа пад'ехаць і падтрымаць яго на Наганава”, - піша праваабаронца
Нагадваем адносінах да Сяргея Пятрухіна дакладна ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 189 „Знявага” Крымінальнага кодэксу. Блогер дакладна ня ведае, з-за якога менавіта эпізода ягонага жыцця.
Крыніца: Да блогера Сяргея Пятрухіна ізноў завіталі “маскі-шоў”