- Катэгорыя: Вясна
Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын «Яе правы» запрашае на публічную дыскусію «На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны?».
- Катэгорыя: Вясна
Суд Партызанскага раёна Мінска 4 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык быў затрыманы напярэдадні па дарозе ў аэрапорт Менск-2, паведамляе сайт партыі БНФ. Ён збіраўся вылятаць у Варшаву, дзе меўся ўдзельнічаць у пасяджэнні міжнароднай камісіі польскага Сейму. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому ён выехаў, але ў Варшаве не з'явіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны.
- Катэгорыя: Вясна
Затрыманы брутальна 3 ліпеня людзьмі ў цывільным, гарадзенскі грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў паведаміў, што 4 ліпеня яго аштрафавалі ў суде Кастрычніцкага раёна Гародні, пасля чаго адпусцілі дамоў.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміла ЛГБТК-актывістка Віка Біран на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, суды Маскоўскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёна г. Мінска адправілі на дапрацоўку ў адпаведныя РУУСы ўсе тры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - "адзіночнага пікета". Менавіта так былі ацэненныя супрацоўнікамі міліцыі фотаздымкі з плакатам "Самі вы падробка", якія актывістка зрабіла на фоне будынкаў МУС, КДБ і Дому Ураду.
- Катэгорыя: Вясна
Праграма накіравана на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафесійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах і іншых дзяржаўных органах.
- Катэгорыя: Вясна
У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” 30 чэрвеня ў мястэчку Смаляны адбыўся Праваабарончы шпацыр па мясцінах дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, людзі ў масках АМАП і людзі ў штацкім уварваліся ў клюб прыкладна ў 00.40 30 чэрвеня.
- Катэгорыя: Вясна
У скверы на бульвары Талбухіна 3 ліпеня ў 13.00 мела адбыцца «Акцыя вызвалення і салідарнасці», якую арганізоўваў Мікола Статкевіч. Несанкцыянаваную акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Каля 30 затрыманых ўдзельнікаў даставілі ў Першамайскі РУУС. Амаль усе былі адпушчаны без складання пратаколаў, але некаторых з іх пратрымалі больш за 6 гадзінаў.