На 38-й сесіі Савета па правах чалавека ААН 6 ліпеня адбылося галасаванне па рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі".

Украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў. Фота: svoboda.org ПЭН Амерыкі (PEN America) падрыхтаваў ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, у якім просіць падняць пытанне ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, што ўтрымліваецца ў турме Расіі па палітычных матывах, падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Хельсінкі.

Аюб Ціціеў Як паведамляе Цэнтр аператыўнага рэагавання па абароне праваабаронцаў Расіі, Вярхоўны суд Чачні 5 ліпеня адмовіў у пераносе слухання справы кіраўніка грозненскага прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" Аюба Ціціева ў іншы рэгіён.

У мінскім бізнес-клубе "Imaguru" 9 ліпеня адбылася дыскусія "На якой працы (не) могуць працаваць жанчыны", на якой абмеркавалі розныя аспекты тэмы адмены і перагляду спісу забароненых прафесій, як у Беларусі, так і ў іншых краінах постсавецкай прасторы. Мерапрыемства арганізавала НДА "Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы". У дыскусіі прынялі ўдзел Стэфанія Кулаева, экспертка антыдыскрымінацыйнага цэнтра «Мемарыял» (Брусель); Яўгена Луцэнка, гендэрная экспертка, дырэктарка Цэнтра сацыяльных і гендэрных даследаванняў "Нова жыццё" (Украіна); Аляксандра Дзікан, заснавальніца беларускай арганізацыі НДА "Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын - Яе правы"; Ганна Канапацкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; Вольга Цішурова, член Рэспубліканскага Савета Белхімпрафсаюза па рабоце сярод жанчын.

Андрэй Бяляўскі. Фота: Радыё Свабода. Былы фігурант справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” мастак-дызайнер Андрэй Бяляўскі накіраваў у Вярхоўны суд скаргу на прысуд Ленінскага раённага суда Мінска, які пакараў яго адным годам “хатняй хіміі” за захоўванне аднаго патрона.

Затрыманні на акцыі вызвалення і салідарнасці 3 ліпеня Праваабарончы цэнтр «Вясна» звярнуўся да Спецыяльнага дакладчыка па пытанні пра права на свабоду мірных сходаў і свабоду асацыяцыяў Клемента Ніалетсосі Вуле з паведамленнем пра парушэнні Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязательстваў у галіне абароны права на мірныя сходы.

Арцём Маркін 8 ліпеня на навуковай канферэнцыі «Прямухінскія чытанні*» у Цвярской вобласці Расійскай Федэрацыі быў затрыманы анархіст з Беларусі Арцём Маркін, паведамляецца на сайце Анархічнага чорнага крыжа Беларусь.

Іван Бедка і Алесь Масюк Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Алесь Масюк і Іван Бедка падавалі заяўку на правядзенне 8 ліпеня пікета ў слонімскім парку. Паводле "Гарадзенскай Вясны", мэтай пікета павінен быў быць пратэст супраць Слонімскай пракуратуры і РАУС, якія да сённяшніх дзён не прынялі прадугледжаных законам мераў па расследаванню фальсіфікацыі падчас выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў (18.02.2018.) на Незалежным выбарчым участку №10 г. Слоніма.

Заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны. Упершыню за апошнія шэсць месяцаў віцебскія праваабаронцы атрымалі ліст ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага, паведамляе "Віцебская вясна". Ён піша, што за апошнія паўгода накіраваў у Віцебск тры лісты, але ў адказ нічога не атрымаў. Гэтая акалічнасць здзіўляе віцебскага праваабаронцу Леаніда Свеціка.

Кіраўнік прадстаўніцтва ПЦ "Мемарыял" у Грозным Аюб Ціціеў. Фота з сацсетак Шалінскі гарадскі суд Чачэнскай рэспублікі падоўжыў арышт кіраўніку грозненскага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Аюбу Ціціеву на шэсць месяцаў - да 22 снежня, паведамляе «Новая газета».