- Катэгорыя: Вясна
В суде Московского района г. Минска 18 июля состоялось рассмотрение иска волонтера ПЦ “Весна” Юрия Метельского к Министерству финансов. Дело рассматривает судья Е. Черняк.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Мінскага раёна 17 ліпеня адбыўся суд над актывістам Алесем Талстыка па ч.3 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў). За ўдзел у Курапацкай вахце яго аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (735 рублёў). Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў грамадскі рух "Дзея".
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні на 18 ліпеня быў прызначаны разгляд адміністрацыйнай справы грамадскага актывіста Мікалая Салянік.
- Катэгорыя: Вясна
Заява ў сувязі з крымінальным пераследам кіраўніка інфармацыйнага агенцтва "БелаПАН" Аляксандра Ліпая і ціскам на журналістаў у Беларусі
- Катэгорыя: Вясна
Суд Маскоўскага раёна выклікае на 10.30 гадзін раніцы 23 ліпеня Віку Біран як асобу, ў адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аб гэтым стала вядома з смс-паведамлення, якое прыйшло на тэлефон актывісткі.
- Катэгорыя: Вясна
Зразумець, што такое дыскрымінацыя, немагчыма без разумення, што такое роўнасць і як гэтае паняцце звязанае з правамі чалавека. Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” раскрываем паняцці “дыскрымінацыя” і “роўнасць”.
- Катэгорыя: Вясна
Шэраг беларускіх правабарончых арганізацый 17 ліпеня падпісаліся пад зваротам да кіраўніка краіны, у якім просяць памілаваць палітвязня Міхаіла Жамчужнага і вызваліць яго ад далейшага адбывання пакарання. Зварот аб памілаванні асуджанага Жамчужнага Міхаіла Ігаравіча
- Катэгорыя: Вясна
На пасаду спецдакладчыка ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі прэтэндуюць восем чалавек. Прозвішчы кандыдатаў апублікаваныя на сайце Рады ААН па правах чалавека, паведамляе "БелаПАН".
- Катэгорыя: Вясна
“Сёння прыйшла павестка з суда Савецкага раёна Мінска, у якой пазначана, што на першае пасяджэнне ў суд трэба з’явіцца 30 ліпеня”, – распавёў сайту palitviazni.info адзін з фігурантаў справы Ігар Комлік.
- Катэгорыя: Вясна
Журналіста-фрылансера з Бярозы Тамару Шчапёткіну 16 ліпеня выклікалі ў райаддзел міліцыі і склалі два адміністрацыйныя пратаколы. Мяркуецца, што выклік звязаны з абнародаваннем ў СМІ знішчэння свінафермы “Сухое”.