У пятніцу 18 сакавіка а 6 гадзіны раніцы ў кватэру, дзе пражывае 17-гадовы хлопец Іван Камар, прыйшлі 4 супрацоўнікі міліцыі (з ГУБАЗ), двое з якіх былі ў цывільным. Яны паведамілі, што будзе праведзены ці то ператрус, ці то агляд нібы за распаўсюджанне экстрэмісцкіх матэрыялаў у сетцы інтэрнэт. Таксама з іх словаў, супраць хлопца заведзена адміністрацыйная справа, але непасрэдных прычын і падрабязнасцяў справы ніхто не называў.

24 траўня ў 19:00 у галерэі КХ у Брэсце адкрыецца выстава “Што нас аб’ядноўвае?”, якая звяртаецца да тэмы міграцыі, талерантнасці і гуманістычных каштоўнасцяў. 

На сайце “Зручны горад” з’явілася петыцыя “За сапраўдную міліцыю – для ўсіх” супраць гамафобнага артыкула, размешчанага 20 траўня на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі “Мы - за сапраўднае!”.

Віола Ермакова і Алег Ражкоў расказваюць пра вынікі маніторынгу У Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй, біфобіяй, 17 траўня, “Журналісты за талерантнасць” (J4T) прэзентавалі вынікі штогадовага даследавання мовы варожасці ў беларускіх медыя.

“Віцебская вясна” перадае, што ў кватэры дубровенскага актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Міхаіла Чамуракі 4 траўня прайшоў ператрус, у выніку якога канфіскаваны ноўтбук і сыстэмны блок кампутара. Адначасова другая брыгада, якая складалася з двух мясцовых супрацоўнікаў і аднаго з Віцебску ў цывільным, апісала маёмасць у доме, дзе пражывае маці актывіста. У жанчыны, інваліда 2-й групы, падскочыў ціск, ёй выклікалі хуткую.

Кандыдат у дэпутаты Канстанцін Жукоўскі. Фота: Белсат  «Радыё Свабода» паведамляе, што гомельскі журналіст Кастусь Жукоўскі атрымаў ад праваахоўнікаў ужо пятую за тыдзень позву.

Дзмітрый Паліенка. Фота belapan.com Вязень сумлення Дзмітрый Паліенка свой дзень народзінаў, які прыпадае на суботу, 26 траўня, вымушаны будзе сустракаць за кратамі.

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусі апублікаваны законапраект  зменаў у некаторыя кодэксы, згодна з якім плануецца адмяніць артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Аднак у гэтым пытанні не ўсё так адназначна. Праваабаронцы “Вясны” Павал Сапелка і Валянцін Стэфановіч лічаць дэкрыміналізацыю артыкула 193-1 "перамогай са слязамі на вачах". Павел Сапелка.

Міхаіл Жамчужны ў судзе. Палітвязень Міхаіл Жамчужны ўжо болей за месяц, з 10 красавіка, знаходзіцца ў Памяшканні камернага тыпу (ПКТ) выпраўленчай калоніі №9 у Горках, рэжым утрымання ў якім прадугледжвае магчымасць напісання і атрымання карэспандэнцыі.