Банэр каля рэстарана "Поедем поедим". Фота Яўгена Стрэльскага. Змітра Дашкевіча позна ўвечары 23 чэрвеня затрымалі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Раней у той дзень  быў затрыманы жыхар Ваўкавыска Валерый Жабрак, які вёз з Курапат расцяжку з надпісам «Курапаты — дарога смерці». Дашкевіч з сябрамі паехаў высветліць лёс Жабрака, і тады затрымалі і яго.

  У. Вялічкін, Д.Бекалюк, С.Пятрухін, Д.Андрасюк, А.Ермоленка, А.Кабанаў. Фота: "Берасцейская Вясна". Сябры ініцыятыўнай групы, што выступае супраць пабудовы акумулятарнага завода, Дзмітрый Бекалюк і Алег Ермоленка 24 чэрвеня збіралі подпісы за адстаўку кіраўніцтва горада, вобласці і раёна.

У двары па праспекце Незалежнасці, 93А запланаваная масавая высечка дрэў. Тут забудоўшчык, кампанія «Вецер», узвядзе чарговы бізнэс-цэнтр вышынёй 18 метраў з паркоўкай на 129 месцаў. Па плане таксама прадугледжаны пажарны праезд, для якога і збіраюцца высекчы каля 300 старых дрэў і кустоў.

Ларыса Шчыракова ў судзе Журналістка-фрылансер Ларыса Шчыракова з Гомеля атрымала паведамленне за подпісам начальніка Светлагорскага райаддзела міліцыі Аляксандра Зязёткі пра спыненне супраць яе адміністрацыйнай справы, піша ГА "БАЖ". Супрацоўнік міліцыі спасылаецца на п. 3 ч. 1 артыкула  9.6 і артыкул 11.10 КаАП Рэспублікі Беларусь.

На сайце Камітэта супраць катаванняў з’явіліся заключныя заўвагі па Беларусі ў перакладзе на рускую мову. Дакумент стаў вынікам 63-яй сэсіі Камітэта, дзе свае даклады прадставілі афіцыйны бок і кааліцыя праваабарончых арганізацый.

Станіслаў Івашкевіч У сваім расследаванні пра дзяржаўны канцэрн  «Белэнерга» журналіст Станіслаў Івашкевіч заявіў пра сур’ёзныя карупцыйныя  парушэнні ў супрацоўніцтве канцэрна з ААТ «Белкотлаачыстка», піша ГА "БАЖ".

Зала Савета па правах чалавека. Фота: un.org Дэлегацыі ў Савеце па правах чалавека ААН павінны падтрымаць падаўжэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, гаворацца ў сумесным лісце Фонда Дамоў правоў чалавека (HRHF), амерыканскай арганізацыі Human Rights Watch (HRW) і Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч У панядзелак, 18 чэрвень, лідэру прафсаюза РЭП Генадзь Фядынічу паведамілі, што справа прафсаюзаў перададзена ў суд Савецкага раёну Менску. Пра гэта паведаміў намеснік пракурора Мінска Касцюкевіч, піша praca-by.info.

Мы можам прэтэндаваць на рэалізацыю многіх правоў, але далёка не ўсе яны адносяцца да катэгорыі “правы чалавека”. Не з’яўляюцца правамі чалавека, напрыклад, правы спажыўцоў і іншыя так званыя дагаворныя правы, якія рэгулююць адносіны паміж роўнымі суб’ектамі і могуць быць рэалізаванаыя без удзелу дзяржавы. Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем, што адрознівае правы чалавека і якія прыкметы іх існуюць?

Барыс Хамайда. Фота "Радыё Свабода" У Віцебску 19 чэрвеня супрацоўнікі Чыгуначнага РАУС затрымалі апазіцыянера і распаўсюдніка незалежнай прэсы Барыса Хамайду. Па інфармацыі Радыё Свабода, гэта адбылося ў цэнтры гораду – ля дома № 28 насупраць амфітэатру, дзе ён звычайна распаўсюджвае беларускія выданні і сімволіку.