Прадстаўнікі «АйПауэра" і адвакаты ў судзе. Фота: "Брестская газета". Кошт працы адвакатаў прадпрыемства ацаніла ў больш чым 2 тысячы рублёў.

Рыгор Кастусёў. Суд Партызанскага раёна Мінска 4 ліпеня разгледзеў адміністрацыйную справу старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Палітык быў затрыманы напярэдадні па дарозе ў аэрапорт Менск-2, паведамляе сайт партыі БНФ. Ён збіраўся вылятаць у Варшаву, дзе меўся ўдзельнічаць у пасяджэнні міжнароднай камісіі польскага Сейму. Паплечнікі па партыі ведалі, што з дому ён  выехаў, але ў Варшаве не з'явіўся. Тэлефон палітыка быў адключаны.

Мiкалай Салянiк i Аляксандар Лаўрэнцеў Затрыманы брутальна 3 ліпеня людзьмі ў цывільным, гарадзенскі грамадскі актывіст Аляксандр Лаўрэнцьеў паведаміў, што 4 ліпеня яго аштрафавалі ў суде Кастрычніцкага раёна Гародні, пасля чаго адпусцілі дамоў.

Віка Біран каля будунку МУС Як паведаміла ЛГБТК-актывістка Віка Біран на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, суды Маскоўскага, Ленінскага і Цэнтральнага раёна г. Мінска адправілі на дапрацоўку ў адпаведныя РУУСы ўсе тры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні нібыта за правядзення несанкцыянаванага масавага мерапрыемства - "адзіночнага пікета". Менавіта так былі ацэненныя супрацоўнікамі міліцыі фотаздымкі з плакатам "Самі вы падробка", якія актывістка зрабіла на фоне будынкаў МУС, КДБ і Дому Ураду. 

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Праграма накіравана на падрыхтоўку актыўных праваабаронцаў, якія прафесійна абараняюць правы чалавека ў беларускіх судах і іншых дзяржаўных органах.

Праваабарончы шпацыр у Смалянах. Фота Дзяніса Дубкова У межах кампаніі „Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” 30 чэрвеня ў мястэчку Смаляны адбыўся Праваабарончы шпацыр па мясцінах дакументальнага фільма „Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі”.  

Як паведамляе Радыё Свабода, людзі ў масках АМАП і людзі ў штацкім уварваліся ў клюб прыкладна ў 00.40 30 чэрвеня.

Вячаслаў Сіўчык у Курапатах. Фота: Радыё Свабода. У скверы на бульвары Талбухіна 3 ліпеня ў 13.00 мела адбыцца «Акцыя вызвалення і салідарнасці», якую арганізоўваў Мікола Статкевіч. Несанкцыянаваную акцыю спынілі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Каля 30 затрыманых ўдзельнікаў даставілі ў Першамайскі РУУС. Амаль усе былі адпушчаны без складання пратаколаў, але некаторых з іх пратрымалі больш за 6 гадзінаў.

Сямён Беражны. Фота: tut.by Камітэт ААН па правах чалавека 28 чэрвеня пацвердзіў рэгістрацыю індывідуальнага зварота Сямёна Беражнога, які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года.