- Катэгорыя: Вясна
Кіраўнік гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Андрэй Стрыжак ініцыяваў збор подпісаў у падтрымку незалежнай журналістыкі. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Следчыя СК актыўна затрымліваюць і дапытваюць журналістаў у якасці сведак па «справе БелТА», пры гэтым бяруць з іх падпіску пра неразгалошванне дадзеных папярэдняга следства.
- Катэгорыя: Вясна
Заява Беларускай нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства ў сувязі з хваляй ператрусаў у рэдакцыях сродкаў масавай інфармацыі і затрыманняў журналістаў.
- Катэгорыя: Вясна
Дзесяты дзень суд Савецкага раёна Мінска разглядае крымінальную справу па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Суддзя – Марына Фёдарава.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе TUT.BY, знікла сувязь з галоўным рэдактарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірынай Леўшынай.
- Катэгорыя: Вясна
На журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы заведзена новая адміністрацыйная справа за працу без акрэдытацыі на замежнае Беларускае Радыё Рацыя. Пра гэта ёй паведаміў супрацоўнік Баранавіцкага РАУС.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Савецкага раёна Мінска слухаецца “справа прафсаюзаў” па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Учора пасля допыту сведак і вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы суд прыступіў да допыту непасрэдна абвінавачваных. 8 жніўня апытвалі Генадзя Фядыніча.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончыя арганізацыі накіравалі зварот Спецыяльнаму дакладчыку ААН па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне Дэвіда Кайе і прадстаўніку АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Арлему Дэзіру, паведамляецца на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. У звароце гаворыцца пра тое, што 7 жніўня 2018 г. у Мінску супрацоўнікі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы ў навінавых рэдакцыях буйных незалежных медыя Беларусі: TUT.BY і БелаПАН. Ператрусы доўжыліся на працягу ўсяго працоўнага дня, доступ супрацоўнікаў у памяшканні рэдакцый быў абмежаваны. Паведамлялася таксама пра ператрус у рэдакцыі газеты "Навука".