Пад час акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая атрымала назву “кармленне галубоў”, 30 верасня ў Берасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна.
Па інфармацыі “Берасцейскай Вясны”, Пятрухіна даставілі ў Ленінскі РАЎС Берасця. Актывісты абураныя захопам. Некалькі грамадзян намагаюцца перадаць перадачу, бо па ўсім выглядае, што блогера да суда не выпусцяць. Дзяжурныя ў РАЎС адмаўляюцца прымаць перадачы. Спасылаюцца на загад кіраўніцтва.А праз некаторы час стала вядома, што затрыманы таксама яшчэ адзін мітынговец - Канстанцін Астапук. Ён ужо сыходзіў з плошчы Леніна, калі яго схапілі.
Падчас затрымання Астапуку стала кепска. Выклікалі "хуткую". Міліцыя з Ленінскага РАУСа адвезла яго на агляд у Брэсцкую абласную бальніцу.. Зараз ён у дарозе ў Ленінскі РАЎС у ІЧУ.
“Па ўсім выглядае, што кастрычнік пачнецца 2 судамі над праціўнікамі будовы завода АКБ. Неабыякавыя берасцейцы ўсё ж патрапілі на тэрыторыю РАЎС і складаюць скаргі.», - каментуе сітуацыю праваабаронца Уладзімір Вялічкін.
У нядзелю на плошчы Леніна ў Берасці сабралася каля 90 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода.
Крыніца: “Кармленне галубоў” у Берасці завяршылася затрыманнямі