Юры Мяцельскі. Фота: Цэнтр беларускай мовы Валанцёр праваабарончага цэнтра "Вясна" Юрый Мяцельскі падаў пазоў да Міністэрства фінансаў аб спагнанні маёмаснай шкоды, грашовай кампенсацыі маральнай шкоды, прычыненай незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе адміністрацыйны працэс.

Намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч патрабуе разабрацца з тымі, хто змяніў межы ахоўнай зоны месцаў масавых пахаванняў ахвяраў палітычных рэпрэсій “Курапаты”, што дазволіла пабудаваць там рэстаранна-забаўляльны комплекс “Паедзем-паядзім”.

Наталля Стрэльчанка. Фота з сайта ucpb.org У Дуброўне раніцай 25 сакавіка актывістку Наталлю Стрэльчанку затрымалі з прымяненнем фізічнай сілы супрацоўнікі міліцыі, калі яна выходзіла з дому і збіралася паехаць у Мінск на дазволенае святкаванне Дня Волі, яе схапілі. Пасля затрымання жанчына была дастаўлена ў РАУС. Там яна са згоды міліцыянтаў змагла зрабіць некалькі званкоў, але міліцыянтам падалося, што яна фатаграфуе. У яе адабралі тэлефон і склалі пратакол за супраціўленне законным патрабаванням міліцыі (арт. 23.4 КаАП).

Прэзентацыя кніг былых палітвязняў Мікалая Дзядка «Фарбы паралельнага свету» і Алеся Кіркевіча «Сем месяцаў у беларускай турме» адбудзецца 12 чэрвеня ў Мінску. Аўтары возьмуць удзел у мерапрыемстве і распавядуць пра гісторыю і мэту напісання сваіх твораў. 

Да канца чэрвеня ў Маладэчна будзе дзейнічаць выстава "Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён". Яе можна наведаць, папярэдне дамовіўшыся, у прыватнай гасцёўні на вуліцы Чыстай, 26.

Праваабаронца Павел Левінаў Праваабаронца РПГА “БХК” на тэрыторыі Віцебскай вобласці Павал Левінаў накіраваў усім суддзям судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда асабістыя лісты, у якім заклікае адмовіцца ад вынясення смяротных прысудаў.

Шосты дзень абароны Курапатаў. Фота: ПЦ "Вясна". У шосты дзень супрацьстаяння абаронцаў Курапатаў на месцы уваходу ў рэстаранны комплекс «Поедем поедим» адбылася нарада кіраўнікоў грамадскіх рухаў і партый.

Два сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі і сябра партыі «Справядлівы свет» атрымалі адказы ад беларускіх уладаў на скаргі ў Камітэт правоў чалавека ААН, піша «Гомельская вясна».

Ігар Комлік і Генадзь Фядыніч Старшыня незалежнага прафсаюзу рабочых радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Генадзь Фядыніч і бухгалтар РЭП Ігар Комлік, якіх абвінавачваюць ва «ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры», адмовіліся пісаць прашэньне аб памілаваньні на імя кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Будаўніцтва акумулятарнага завода. Фота: virtualbrest.by Пракуратура Берасця вынесла афіцыйнае папярэджанне чатыром праціўнікам будаўніцтва акумулятарнага завода.