У судзе Ленінскага раёна Берасця пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманага 30 верасня. Да суда яны былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, у суд іх прывезлі каля 13 гадзін. Усіх, хто чакаў пасчатку судовага пасяджэння паспрабавалі выдаліць з памяшкання, аднак калі праваабаронцы пачалі абурацца, на суд прывялі Астапука.
Ён паведаміў, што яго ў шпіталі біў капітан Самасюк, усяляк яму пагражаў.
Суддзя Аляксандр Семянчук прыняў рашэнне перанесці суд над Астапуком на 4 кастрычніка, паколькі той не бачыў і не чытаў пратаколу, а таму запатрабаваў час на азнаямленне са справай. Суддзя выпісаў яму позву на 11-30.
Крыніца: Берасце: суды за "кармленне галубоў"