Міклаш Харасці, спецдакладчык ААН па Беларусі. Фота: humanrightshouse.org 25 чэрвеня Спецыяльны дакладчык ААН Міклаш Харасці прадставіў шосты даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на 38 сэсіі Савета па правах чалавека ААН.

Таццяна і Ігар Гершанковы ў Вярхоўным судзе. Фота: TUT.by Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Магілёва Ігар Гершанкоў заявіў, што з 27 чэрвеня распачынае сухую галадоўку ў камеры смяротнікаў следчага ізалятара №1. Пра гэта праваабаронцам паведаміла ягоная маці Людміла Адамаўна, якой было прадстаўлена кароткатэрміновае спатканне. Ігар Гершанкоў таксама папярэдзіў маці, каб запланаваную на ліпень харчовую перадачу яна яму не перадавала.

Марына Георгіеўна Багданава. Марына Багданава, маці памерлага ў СІЗА зняволенага Алега Багданава, накіравала скаргу генеральнаму пракурору А. Канюку на дзеянні былога следчага Жодзінскага ГОСК П. Хоміча, які праводзіў даследчую праверку па факце смерці яе сына.

28 чэрвеня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя законапраекта "Аб свабодзе мірных сходаў", які быў падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі і міжнароднымі экспертамі ў гэтай галіне.

Спецдакладчык ААН па Беларусі Міклаш Харасці. Фота ПЦ "Вясна" Сёньня на сэсіі Рады ААН па правах чалавека, якая адбываецца ў Жэнэве, спэцыяльны дакладчык Міклаш Харасьці агучвае свой апошні даклад аб становішчы з правамі чалавека ў Беларусі. 

У прысутнасці прадстаўнікоў Парыжскай і Нью-Йоркскай калегіі адвакатаў, Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў (Жэнева-Парыж), а таксама прадстаўнікоў беларускіх праваабаронцаў і былых адвакатаў

С участием представителей Парижской и Нью-Йоркской коллегии адвокатов, Обсерватории по защите правозащитников (Женева-Париж), а также представителей беларуских правозащитников и бывших адвокатов

Праваабаронца Алег Мацкевіч Пасля затрымання супрацоўнікамі ДАІ 25 сакавіка гэтага году падчас паездкі ў Мінск на аўтамабіле праваабаронца Алег Мацкевіч падаў скаргі пракурору Барысаўскага раёну і начальніку Барысаўскага раённага аддзелу Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь. У скаргах ён прасіў правесці праверку законнасці і абгрунтаванасці свайго затрымання цягам амаль 6 гадзінаў у будынку Барысаўскага РУУС з мэтай “зверыць сапраўднасць VIN-коду аўтамабіля”, на якім ехаў з дачкой. Па словах супрацоўнікаў ДАІ яны мелі падазрэнні ў тым, што VIN-код аўтамабіля перароблены.

З 26 чэрвеня па 8 ліпеня ў Гародні пройдзе шэраг асветніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных правам чалавека. Усе мерапрыемствы будуць праходзіць у межах выставы пра Правы Чалавека.Кожны ахвотны будзе мець магчымасць даведацца падрабязней пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі ад дзеючых праваабаронцаў, паслухаць лекцыю пра смяротнае пакаранне ў Беларусі і задаць пытанні, якія вас цікавяць.

28 чэрвеня ў Мінску адбудзецца прэзентацыя законапраекта "Аб свабодзе мірных сходаў", які быў падрыхтаваны беларускімі праваабаронцамі і міжнароднымі экспертамі ў гэтай галіне.