Таццяна Кіма. Фота: Радыё Свабода. Увечары 11 жніўня каля рэстаранна-забаўляльнаго комплексу “Поедем поедим”, які размешчаны ў Курапатах, супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістку і маці былога палітвязня Андрэя Кіма Таццяну Кім. Прычым, каб затрымаць жанчыну, прыехалі адразу два міліцэйскія нарады.

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Восьмае паседжанне ў сталічным Доме правасуддзя па справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка адбудзецца 8 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Прафсаюзных лідэраў абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Суддзя – Марына Фёдарава.

Ірына Захарава, Таццяна Севярынец, Алена Янушкоўская. Фота з Фэйсбуку Аляксандра Квіліса Чацвёра прыхільнікаў БХД, у тым ліку старшыня абласнога аргкамітэту Таццяна Севярынец, затрыманыя і знаходзяцца ў ДАІ райцэнтру Бешанковічы, паведамляе "Радыё Свабода". Кіроўцу вінавацяць у парушэнні ПДД, астатніх трымаюць без прычыны ўжо другую гадзіну.

Аляксандр Кабанаў к паведаміла журналістка Тамара Шчапёткіна, восьмага жніўня ў Бярозе быў затрыманы блогер, сябра АГП Аляксандр Кабанаў.

Генадзь Фядыніч у судзе. Фота: ПЦ "Вясна". У судзе Савецкага раёна Мінска слухаецца “справа прафсаюзаў” па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Учора пасля допыту сведак і вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы суд прыступіў да допыту непасрэдна абвінавачваных.  8 жніўня апытвалі Генадзя Фядыніча.

Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Рана раніцай 9 жніўня (каля 8 гадзін) міліцыя прыйшла да кожнага сведкі "справы прафсаюзаў", якія ў судзе адмовіліся ад сваіх паказанняў, дадзеных следства, перадае praca-by.info. Міліцыя з'явілася, каб даставіць сведак на допыт у пракуратуру.

Галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына. Фота Радыё Свабода Як паведамляе TUT.BY, знікла сувязь з галоўным рэдактарам інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірынай Леўшынай. Раніцай 9 жніўня Леўшына не з’явілася на працы, яе мабільны тэлефон адключаны.

Бок абвінавачвання - пракуроры Вадзім Казей і Ірына Арлоўская ў судзе па «справе прафсаюзаў». Фота: ПЦ "Вясна". Дзесяты дзень суд Савецкага раёна Мінска разглядае крымінальную справу па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка ва ўхіленні ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Суддзя – Марына Фёдарава.

Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала ўсю важную інфармацыю па "справе БелТА".

Кіраўнік гомельскага аддзялення ПЦ "Вясна" Андрэй Стрыжак ініцыяваў збор подпісаў у падтрымку незалежнай журналістыкі. Пра гэта піша "Гомельская Вясна".