Пікет "Долой самодержавие!" ў Гародні. У дзень угодкаў бальшавіцкага перавароту гарадзенскія актывісты АГП Мікалай Салянік і Аляксандр Лаўрэнцьеў выйшлі на цэнтральныя вуліцы Гародні з плакатам "Долой самодержавие!".

Як паведамляе “Гарадзенская Вясна”, супрацоўнікі міліцыі пільнавалі актывістаў яшчэ з раніцы, каб яны не маглі далучыцца ў афіцыйную калону мітынгоўцаў. Мікалай Салянік нават быў затрыманы. Але ўрэшце актывісты ўсё ж выйшлі на плошчу Леніна з плакатам. Пастаяўшы там, яны скіраваліся на Савецкую плошчу. Там, у раёне гандлёвага дому "Нёман" іх гвалтоўна затрымалі.

Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева завезлі у РАУС Ленінскага раёна Гародні. Туды пасля патрабавання Саляніка і іншых грамадскіх актывістаў была выклікана хуткая дапамога. Лекары зрабілі Саляніку ўкол і з'ехалі.

Пікет

Мікалая Саляніка пасля складання пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэнне выпусцілі з РАУСу, Аляксандар Лаўрэнцьеў застаўся пад вартай, відаць ён будзе засуджаны да адміністрацыйнага арышту.

Пасля таго, як Саляніка адпусцілі, яго зноў затрымалі. Позна ўвечары стала вядома, што яго змясцілі ў шпіталь.

Крыніца: Мікалая Саляніка і Аляксандра Лаўрэнцьева затрымалі за плакат  "Долой самодержавие!" Фота Дапоўнена