- Катэгорыя: Вясна
Жыхарка Слаўгараду Анжаліка Калатазішвілі другія суткі галадае каля Магілёўскай турмы № 4. 48-гадовая жанчына, інвалід 1-й групы, дамагаецца, каб ёй далі спатканьне з мужам, якога два месяцы трымаюць тут у сьледчым ізалятары. Па інфармацыі "Радыё Свабода", яе мужу, грамадзяніну Грузіі Кахаберу Калатазішвілі, інкрымінуюць «захоўваньне, ужываньне і распаўсюд наркатычных сродкаў».
- Катэгорыя: Вясна
Пра праблемы праваабарончага руху і рэзанансныя справы budzma.by паразмаўляла з Алегам Гулаком, старшынёй РГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”, які быў заснаваны ў 1995 годзе Васілём Быкавым, Святланай Алексіевіч, Рыгорам Барадуліным, Радзімам Гарэцкім і іншымі вядомымі асобамі.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч накіраваў зварот старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па факце прымусовай працы па прыборцы морквы і буракоў у Горацкім раёне.
- Катэгорыя: Вясна
Светлагорскі райвыканкам адмовіў у правядзенні ў горадзе мітынгу па праблемах, звязаных з працаю завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ), пабудаванага кітайскімі спецыялістамі.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронца Алег Мацкевіч, якога затрымалі на ўласным аўтамабілі супрацоўнікі ДАІ на выездзе з Барысава 25 сакавіка гэтага году, абскардзіў дзеянні міліцыі ў МУС Рэспублікі Беларусь.
- Катэгорыя: Вясна
Віцебскі абласны суд 26 верасня пакінуў у моцы прысуды актывісткам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Таццяне Севярынец і Ірыне Захаравай за акцыю ў Курапатах пад Менскам 8 жніўня.
- Катэгорыя: Вясна
У Зміцера Паліенкі адабралі нататнік і скаргу, якую ён пісаў, паведамляе "Новы час". Іншым зняволеным у атрадзе забаранілі мець зносіны з Змітром пад пагрозай пераводу ў іншы атрад.
- Катэгорыя: Вясна
На гэтым тыдні на допыты ў Следчы камітэт выкліканыя адразу шасцёра супрацоўнікаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, паведамляе прэс-служба БАЖ.
Суды над Маслюковай і Змітровічам за флэшмоб у Светлагорску працягнуцца 3 кастрычніка Фота Дапоўнена
- Катэгорыя: Вясна
Суд Светлагорскага раёна ў панядзелак разглядае адміністрацыйныя справы праваабаронцы Алены Маслюковай і актывіста ініцыятыўнай групы па кантролю за працай завода беленай цэлюлозы (ЗБЦ) Анатоля Змітровіча.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Tut.by, вечарам 25 верасня адзін з рэдактараў партала Дзмітрый Бобрык заявіў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што пад ціскам напісаў паперу аб супрацоўніцтве са следствам.