- Катэгорыя: Вясна
Следчы камітэт праводзіць праверку інфармацыі аб незаконным прымяненні да Уладзіслава Казакевіча, асуджанага да 22 гадоў пазбаўлення волі, фізічнай сілы. Пра гэта паведамляе mspring.online. На дадзены момант ён адбывае пакаранне ў магілёўскай турме №4. Па словах яго маці Вольгі Мажэйка, над ім увесь час здзекуюцца. Адвакаты яе сына рэгулярна скардзяцца ў дзяржорганы на жорсткае стаўленне, але жанчына сцвярджае, што ўлады не жадаюць прызнаваць парушэнні.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што разгляд апеляцыйных скаргаў лідараў незалежнага прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка Мінскі гарадскі суд прызначыў на 9 лістапада.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Еўрарадыё, у чарговай рэзалюцыі, прынятай 4 кастрычніка, Еўрапарламент адзначыў, што ў Беларусі працягвае пагаршацца сітуацыя са свабодай СМІ. Прыкладам гэтага еўрапарламентары назвалі "сур'ёзны пераслед рэдактараў незалежных навінавых парталаў і журналістаў". Еўрапарламент згадвае ператрусы, якія адбыліся сёлета ў жніўні ў рэдакцыях tut.by і БелаПАН у сувязі са "справай БелТА". Затрыманні журналістаў і рэдактараў па гэтай справе Еўрапарламент разглядае як неадпаведную меру і заклікае беларускія ўлады зняць з іх усе абвінавачанні. Таксама еўрапарламентары заклікаюць афіцыйны Мінск неадкладна спыніць блакаванне сайта "Хартыя'97" на тэрыторыі краіны.
- Катэгорыя: Вясна
У чацвер, 4 верасня, у судзе Мінскага раёна была разгледжана адміністрацыйная справа Паўла Севярынца. Суддзя Віктар Шаўцоў абвінаваціў абаронцу Курапатаў па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і аштрафаваў на 50 базавых велічыняў (1225 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што ў чацвер, 4 кастрычніка, светлагорскай праваабаронцы Алене Маслюковай уручылі судовую позву на 5 кастрычніка да 11.30. Яе выклікаюць у якасці асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. Аднак, у адрозненні ад папярэдняга суда, судовы працэс будзе адбывацца ўжо па частцы 2 артыкула 23.34 КаАП (арганізацыя несанкцыянаванага масавага мерапрыемства).
- Катэгорыя: Вясна
Чацвёртага кастрычніка ў судзе Ленінскага раёна Берасця працягваецца разгляд адміністрацыйных спраў блогера Сяргея Пятрухіна і актывіста Канстанціна Астапука, якія былі затрыманы 30 верасня, пасля нядзельнай акцыі супраць будаўніцтва акамулятарнага завода.
- Катэгорыя: Вясна
Пракуратура Мінскай вобласці адмяніла спрэчную пастанову ДАІ аб спыненні справы за наезд на актывістаў у Курапатах і адправіла матэрыялы на новы разгляд. Нагадаем, 25 жніўня, знаходзячыся ля ўвахода у рэстаранны комплекс “Поедем, поедим”, Валерый Рабцаў стаў сведкам фактычна наезда аўтамабіля “Фольксваген-Туарэг” на Ніну Багінскую і Яўгена Афнагеля, калі ён працягнуў актывістаў некалькі метраў на капоце. Валерый Рабцаў зафіксаваў інцыдэнт на відэа і ў хуткім часе звярнуўся з гэтым запісам у дзяржаўную аўтаінспекцыю з просьбай правесці праверку і прыцягнуць кіроўцу да адміністрацыйнай адказнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Згодна з заявай аб правядзенні пікетавання, пададзенай праваабаронцам Леанідам Свецікам у адміністрацыю Чыгуначнага раёну Віцебску, імпрэза мусіць адбыцца 12 кастрычніка на пляцоўцы, адмыслова вызначанай гарвыканкамам пад масавыя мерапрыемствы. Пра гэта паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт “Віцебская вясна”. Асноўная мэта пікету – публічна адзначыць у горадзе Сусветны дзень супраць сьмяротнай кары.
- Катэгорыя: Вясна
Супрацоўнік Светлагорскага РАУС Дзмітрый Шпак 3 кастрычніка склаў новыя адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да праваабаронцы Алены Маслюковай і грамадскага актывіста Анатоля Змітровіча.
- Катэгорыя: Вясна
Вядомыя музыкі распавядаюць, чаму выступаюць за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі. Напярэдадні Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання беларускія музыкі распавялі “Нашай Ніве”, чаму выступаюць супраць такой меры ў нашай краіне. Беларусь, як вядома, дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Але не толькі гэта ўплывае на пазіцыю творцаў.