У сераду ў Чачні Шалінскі гарадскі суд працягне разглядаць справу Аюба Ціціева. У той жа час у Маскве будуць судзіць Алега Арлова і Святлану Ганушкіна за акцыю ў падтрымку Аюба. Пра гэта паведамляецца на сайце Праваабарончага цэнтра "Мемарыял".

Валянцін Стэфановіч Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які ад першага дня ўважліва сочыць за працэсам над лідэрамі прафсаюза РЭП Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам, бачыць у крымінальнай “справе прафсаюзаў” найперш водгалас глабальнай  праблемы, звязанай з доступам няўрадавых арганізацый да фінансавання сваёй дзейнасці. Ён таксама падрабязна аналізуе першы этап судовага працэсу і спыняецца на мэтах, якія, на яго думку, ставіла перад сабой следства.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся да спецыяльнага дакладчыка Савета па правах чалавека ААН* па пытанні аб заахвочванні і абароне права на свабоду меркаванняў і іх свабоднае выказванне спадара Дэвіда Кайе з просьбай ўступіць у камунікацыю з беларускімі ўладамі і заклікаць іх спыніць пераслед ЛГБТК+актывісткі Вікторыі Біран за выказванне ёю сваёй грамадзянскай пазіцыі да гамафобнага артыкула, размешчанага на афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў.

Павел Севярынец (у цэнтры) на адной з акцыяў пратэсту супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў. 18 ліпеня 2018 году Суд Фрунзенскага раёну пакараў 10 суткамі Паўла Севярынца, аднаго з лідэраў пратэстаў супраць рэстарацыі «Поедем поедим» ля Курапатаў, піша радыё «Свабода».

Мікалай Дзядок У кватэры, дзе зарэгістраваны былы палітвязень Мікола Дзядок, праваахоўнікі зладзілі агляд. Гэта адбылося 3 жніўня каля 21.00. Самога актывіста ў той час не было дома, прысутнічала ягоная маці.

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік перад судом. Фота: ПЦ "Вясна". У панядзелак, 6 жніўня, у судзе Савецкага раёна Мінска працягваецца судова працэс па абвінавачванні старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка  ва ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры  (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя Суд Бярозаўскага раёну Берасцейскай вобласці 3 жніўня пакараў штрафам незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну «за выраб прадукцыі СМІ без акрэдытацыі».

Максім Вінярскі. Актывіст кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Максім Вінярскі атрымаў 10 сутак арышту, паведаміў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Павел Севярынец у сацыяльнай сетцы „Фэйсбук”.

У 2012 годзе шэраг няўрадавых арганізацый і кааліцый розных еўрапейскіх краін выступілі з ініцыятывай абвяшчэння Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, абраўшы для яго правядзення дату 4 жніўня — дзень арышту вядомага беларускага праваабаронцы, старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага.

Перад судом “Вясна” сустрэлася з вядомым прафсаюзным лідарам Генадзем Фядынічам, каб распытаць пра яго асабісты жыццёвы шлях. Калі пачаўся ціск на самы магутны незалежны прафсаюз Беларусі? Як раней прафсаюз мог уплываць на сітуацыю правоў працоўных у Беларусі? З якімі складанасцямі ў сваёй працы сутыкаўся старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыэлектроннай прамысловасці (РЭП), які ўжо 27 год узначальвае яго? Чытайце у нашым інтэрв'ю.