Як ужо ўдалося высветліць праваабаронцам, суддзя суда Савецкага раёна Мінска Марына Фёдарава, якая зараз вядзе “справу прафсаюзоў”, за апошнія дзесяць гадоў правяла больш за 40 працэсаў па палітычна матываваных артыкулах. ПЦ “Вясна” папрасіў грамадскіх актывістаў і палітыкаў узгадаць самыя гучныя суды па адміністрацыйных справах, дзе старшынствавала Марына Фёдарава.  Удзел у (не)санкцыянаваным мерапрыемстве

Тамаз Далаберыдзэ, прадстаўнік глабальнага саюза IndustriALL Судовы працэс над лідарамі Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам цягнецца ўжо трэці тыдзень запар.

Шасцёра магілёўцаў, якія ўдзельнічалі ў апазіцыйных акцыях пратэсту ўвесну 2017 года, адказалі на заўвагі беларускіх уладаў у КПЧ ААН. Пра гэта піша mspring.online. 

Павал Сапелка Як паведамляе "Наша ніва", у «справе БелТА» сярод іншых абставін прыцягвала ўвагу тое, што Следчы камітэт апублікаваў імёны падазраваных і назвы кампаній, дзе яны працуюць, яшчэ да таго, як скончыліся вобшукі. А допыты і не пачыналіся. 

ДК "Віпра" ў Гомелі. Фота: iGomel.by Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук адмовіў праваабаронцам Андрэю Стрыжаку і Леаніду Судаленку ў правядзенні спецыяльнага пікету супраць пераследу грамадзян за выказванне сваіх меркаванняў у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт, у тым ліку і за размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі крытычнага зместу. Пра гэта піша “Гомельская Вясна”.  

Ілюстратыўнае фота: Еўрарадыё Дзесяць дзетак-першаклашак з Баранавіч будуць навучацца ў гэтым годзе ў класе гімназіі №4 на беларускай мове. 

Сяргей Паўлаў, прадстаўнік глабальнага саюза IndustriALL Крымінальная справа старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка разглядаецца ў судзе Савецкага раёна г. Мінска ўжо трэці тыдзень — з 30 ліпеня 2018 г. На кожным судовым паседжэнні прысутнічаюць прадстаўнікі глабальнага саюза IndustriALL, сяброўскай арганізацыяй якой з’яўляецца прафсаюз РЭП.

Палітычны аглядальнік і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі. Фота Радыё Свабода. Суд Партызанскага раёна Мінска раніцай 13 жніўня разгледзіць скаргу карэспандэнта «Нямецкай хвалі» Паўла Быкоўскага на яго затрыманне, якую падаў адвакат. Журналіст лічыць затрыманне незаконным і неабгрунтаваным.

Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік з адвакатамі ў судзе. Фота: ПЦ "Вясна". Разгляд крымінальнай справы старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка працягваецца 13 жніўня ў судзе Савецкага раёна Мінска. Ім прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Працэс вядзе суддзя Марына Фёдарава.