Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. Пад час акцыі пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода, якая атрымала назву “кармленне галубоў”,  30 верасня ў Берасці супрацоўнікі міліцыі затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна.

"Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе існуе пакаранне смерцю. Калі асуджаныя да смяротнага пакарання трапляюць у "калідор смерці", супрацоўнікі турмы ставяцца да іх так, як быццам іх ужо няма сярод жывых. Адвакатам часта адмаўляюць у спатканнях, карэспандэнцыя падвяргаецца цэнзуры і адбіраецца, каб не дазволіць сем'ям ведаць, ці жывыя іх сваякі" Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"

Павел Сапелка Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка каментуе сітуацыю з ціскам на падазраванага па «справе БЕЛТА» Дзмітрыя Бобрыка і "жартамі" афіцыйных прадстаўнікоў Следчага камітэта.

Вольга Маёрава (фота з facebook.com) Суд Цэнтральнага раёна Менска 28 верасня пакараў аўтарку ініцыятывы «Мы з табой у адным доме» Вольгу Маёраву штрафам у памеры 20 б.в. або 490 беларускіх рублёў. Пастанову вынесла суддзя Вікторыя Шабуня.

Білборды, прысвечаныя прэміі Сахарава, на ўваходзе ў Еўрапарламент Еўрапейскі парламент абвесціў кандыдатаў на атрыманне прэстыжнай праваабарончай узнагароды.

Рафаэль Кірылаў-Шмільхольдхард і Ігар Пастноў. Віцебскага доктара Ігара Пастнова разам з Рафаэлем Кірылавым-Шмільхольдхардам гвалтам адправілі на псіхіятрычную экспертызу ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках – пад канвоем і ў кайданках. Як распавялі "Віцебскай Вясне" сведкі здарэння, іх забралі ранкам 27 верасня з будынку УСК па Віцебскай вобласці, куды напярэдадні выклікалі позвай.

Моладзь БНФ запрашае ахвочых на дыскусію “Што такое правы чалавека?“, якая адбудзецца 29 верасня ў Менску на сядзібе БНФ

Публічная размова з Алесем Бяляцкім у Гётэборгу 27 верасня 2018 года. На штогадовым міжнародным кніжным кірмашы ў Гётэборгу 27 верасня адбылася публічная размова вядомай у Швецыі пісьменніцы і журналісткі Марыі Сёдэрберг са старшынёй Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесем Бяляцкім.

Анаіс Марын На пасаду спецдакладчыка ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі рэкамендавана францужанка Анаіс Марын. Адпаведны ліст членам Савета ААН па правах чалавека накіраваў кіраўнік СПЧ Ваіслаў Шуц, перадаюць naviny.by.

Андрэй Павук. Фота: Радыё Свабода. Ранкам 25 верасня ў Акцябрскім быў затрыманы мясцовы блогер Андрэй Павук.