Плакат, прысвечаны Тыдню супраць смяротнага пакарання Традыцыйна, з 5 па 10 кастрычніка, у Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. На гэты раз правабаронцы і прыхільнікі адмены смяротнага пакарання прыцягнуць увагу грамадскасці да ўмоў утрымання зняволеных у камерах смяротнікаў. Кампанія "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" прапануе наступную афішу запланаваных мерапрыемстваў.

Злева Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю” У панядзелак, 1 кастрычніка, у Мінску нацыянальная праваабарончая кааліцыя прэзентавала Альтэрнатыўны даклад па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У падрыхтоўцы дакладу прымалі ўдзел 12 праваабарончых арганізацый, палова з якіх выступіла на прэзентацыі з абмеркаваннямі самых вострых праблемаў выканання Беларуссю Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Спікерамі выступілі Дзмітрый Чарных, ГА “Беларускі Хельсінскі Камітэт; Вольга Смалянка, “Цэнтр прававой трансфармацыі”; Сяргей Драздоўскі, “Офіс па правах людзей з інваліднасцю”; Валянцін Стэфановіч, Праваабарончы цэнтр “Вясна”; Сяргей Усцінаў, “Прававая ініцыятыва”; Алег Агееў, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

Праваабаронца Алена Маслюкова. Фота з сацыяльных сетак. Суд над светлагорскай праваабаронцай Аленай Маслюковай, які першапачаткова быў перанесены на 3 кастрычніка,  у гэты дзень не адбудзецца.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Сяргей Пятрухін у судзе. Фота: Уладзімір Вялічкін. У судзе Ленінскага раёна Берасця  пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў Сяргея Пятрухіна і Канстанціна Астапука, затрыманага 30 верасня. Да суда яны  былі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Права на мірны сход. Фота: Новы час «Камітэт ізноў заяўляе, што дзяржаве-удзельніку трэба перагледзець сваё заканадаўства,... у прыватнасці рашэнне № 881 Віцебскага гарадскога раённага камітэту,... з мэтай спрыяння поўнаму ажыццяўленню ў дзяржаве-удзельніку правоў, замацаваных у артыкулах 19 і 21 Пакту», – гаворыцца ў надоечы апублікаваных чарговых меркаваннях Камітэту ААН па правах чалавека (КПЧ), прынятых ім датычна скаргаў праваабаронцы Паўла Левінава. Пра гэта паведамляе рэгіянальны праваабарончы сайт "Віцебская вясна".

Алан Сміт. Фота: Радыё Свабода. Алана Пола Сміта вызвалілі ранкам 29 верасьня з ІК-3 «ВІцьба». Ён дастаўлены ў Нацыянальны аэрапорт Менск і мае вылецець у Варшаву, а адтуль у Лёндан. Радыё Свабода паразмаўляла з ягонай жонкай Магдаленай Валынскай.

Анаіс Марэн. Фота: belsat.eu Рада па правах чалавека Арганізацыі аб’яднаных нацыяў абрала Анаіс Марэн на пасаду Адмысловага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на замену Міклашу Харасці, які быў на пасадзе ад 2012 году.

Удзельнікі вечарынкі Legalize Belarus у Бараўлянах. Фота з фэйсбуку Пятра Маркелава. У Менску ў ноч на нядзелю спецназ затрымаў удзельнікаў вечарынкі, арганізаванай у гадавіну грамадскай кампаніі Legalize Belarus, перадае БелаПАН.