- Катэгорыя: Вясна
27 лістапада ў 10.36 на паштовую скрыню гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага невядомымі адпраўлена паведамленне з пагрозамі жыццю і здароўю, піша "Гомельская вясна". Ліст з ананімнымі пагрозамі атрымаў і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка, які аказвае юрыдычную дапамогу журналісту.
- Катэгорыя: Вясна
На пачатку лістапада ў Беларусь наведалі прадстаўнікі Amnesty International: дырэктар арганізацыі па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс і каардынатар па Беларусі Айша Юнг. Праваабаронцы абмеркавалі пытанне смяротнага пакарання ў МЗС, выступілі перад грамадскасцю ў Гомелі, сустрэліся з беларускімі праваабаронцамі, паведамляе "Еўрарадыё". Айша Юнг шмат гадоў сочыць за сітуацыяй са смяротным пакараннем у Беларусі. У інтэрв'ю "Еўрарадыё" яна распавяла, чым дрэнная спроба адмяніць смяротнае пакаранне праз рэферэндум, як пераканаць грамадства ў тым, што старазапаветная мараль "вока за вока" ужо не працуе, і чаму дзяржава становіцца злачынцам, калі выконвае смяротны прысуд.
- Катэгорыя: Вясна
Праблематыка хатняга гвалту працягвае заставацца актуальнай як для Рэспублікі Беларусь, так і для ўсяго свету ў цэлым, паведамляецца на сайце ААН у Беларусі. Згодна з міжнароднай статыстыкай, кожная трэцяя жанчына ў свеце сутыкаецца з сэксуальным або фізічным гвалтам з боку чалавека, які ёй знаёмы. Кожная трэцяя жанчына мае патрэбу ў дапамозе.
- Катэгорыя: Вясна
У Камітэце ААН па правах чалавека прызналі, што беларуская дзяржава парушыла права сябра Савета прафсаюза РЭП Андрэя Стрыжака на мірны сход і выказванне меркавання, піша "Гомельская вясна". Пра гэта стала вядома з атрыманага адпаведнага рашэння, прынятага 8 га лістапада (справа №2260 / 2013 года) на восеньскай, 124-й сесіі КПЧ ААН.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальны пераслед рэдактаркі TUT.BY Ульяны Бабаед і аглядальніцы БелаПАН Таццяны Каравянковай па так званай "справе БелТА" спынены, піша БАЖ. Былі задаволеныя хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе на падставе арт. 86 КК (вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці).
- Катэгорыя: Вясна
Яго судзілі за святочны перформанс 7 лістапада, калі Салянік разам з іншым грамадскім актывістам Аляксандрам Лаўрэнцьевым выйшлі на плошчу Леніна з плакатам "Долой самодержавие!". Абодва былі затрыманыя. Тады на актывістаў былі складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
- Катэгорыя: Вясна
Актывістка Марына Насенка ў фэйсбуку паведамляе, што былога палітвязня Зміцера Паліенка затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі пасля вызвалення. Раней Зміцер распавядаў "Новаму часу", што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе ім дакументы.
- Катэгорыя: Вясна
Салігорскі райвыканкам адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза працаўнікоў унітарнага будаўнічага прадпрыемства “Трэст “Рэммантажбуд”.
- Катэгорыя: Вясна
У Воршы 23 лістапада адкрылася выстава "Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён", піша "Радыё Рацыя". На яе адкрыцці прысутнічалі кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і ўкладальніца выставы Паліна Сцепаненка.