Алена Маслюкова і Анатоль Змітровіч з гпупай падтрымкі каля суда ў Гомелі. У Гомельскім абласным судзе 28 лістапада адбыўся разгляд скаргаў светлагорскіх актывістаў Алены Маслюковай і Анатоля Змітровіча.

Айцец Вікенцій (Віктар Кавалькоў). Фота ПЦ "Вясна" Увечары 26 лістапада супрацоўнік Перашамайскага РУУС Мінска Сяргей Каваль затрымаў святара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы айца Вікенція (Віктара Кавалькова) за тое, што ён прасіў міласціну ў жыхароў аднаго з дамоў горада. Міліцыянт палічыў, што такім чынам айцец Вікенцій, які мае другую групу інваліднасці, парушаў грамадскі парадак.

Як паведамляецца, у Беларусі ў лістападзе 2018 года патаемна былі ажыццёўлены два новыя смяротныя пакаранні – Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова. Агулам чатыры чалавекі былі пакараныя смерцю ў гэтым годзе. Яшчэ два чалавекі ў Беларусі застаюцца ў камеры смяротнікаў.

Трэнінгі па лічбавых правах ад Human Constanta пройдуць у рэгіёнах: 1 снежня ў Гомелі, а 8 снежня ў Гродна.

Таццяна і Ігар Гершанковы (у цэнтры) ў Вярхоўным судзе. Фота: TUT.by Каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду 27 лістапада стала вядома, што выкананы смяротны прысуд Сямёну Беражному,  які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года. Пра гэта яму паведамілі сваякі Беражнога.

Ператрус у офісе Tut.by, 7 жніўня Спынены крымінальны пераслед па "справе БелТА" пецярых супрацоўнікаў TUT.BY, у тым ліку рэдактараў Галіны Уласік, Ганны Калтыгінай, Дзмітрыя Бобрык, спынена, паведамляе TUT.BY.

Алена Пары-Пінта Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.

Таццяна і Ігар Гершанковы (у цэнтры) ў Вярхоўным судзе. Фота: TUT.by Маці Ігара Гершанкова 28 лістапада наведала СІЗА на Валадарскай у Менску, каб даведацца пра лёс сына. Яна хацела папасці на прыём да кіраўніка СІЗА. Але адзін з намеснікаў ёй паведаміў, што "Ігар Гершанкоў выбыў з рэчамі". Больш інфармацыі ён не даў, сказаў па ўсім пытанням звяртацца ў Вярхоўны суд. Як расцэньваць атрыманую інфармацыю яна не ведае. Пра гэта яна паведаміла раніцай каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду.

Вячаслаў Сырыца і праваабаронца Аляксандр Вайцешык у судзе. Для кіроўцы-экспедытара СПК «Агракамбінат «Сноў» Вячаслава Сырыцы дзень 8 жніўня стаўся шчаслівым днём: праз суд ён змог вярнуць сваё чэснае імя - звання «Ганаровы Работнік», якое ён атрымаў, адпрацаваўшы  46 год, а таксама аднавіць статус сябра “праўлення” таго ж СПК.

Сямён Беражны. Фота: tut.by Каардынатару кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэю Палуду 27 лістапада стала вядома, што выкананы смяротны прысуд Сямёну Беражному,  які быў асуджаны да смяротнага пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня 2017 года. Пра гэта яму паведамілі сваякі Беражнога.