- Катэгорыя: Вясна
Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч спыніў адміністрацыйную справу супраць журналісткі-фрылансера Марыі Булавінскай-Ляпінай, распачатую па ч.2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ), паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Журналістка парталу Tut.by Ульяна Бабаед паведаміла ў Фэйсбуку пра званок следчага са Следчага камітэту з патрабаваннем стаць на ўлік у міліцыі. Журналістка здзівілася: хіба ставяць на ўлік да прыгавору суду? Радыё Свабода запыталася ў журналісткі, пра які менавіта ўлік ідзе гаворка.
- Катэгорыя: Вясна
Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які выйшаў на волю 24 кастрычніка, распавёў сайту palitviazni.info, што знайшоў сабе працу і больш не ходзіць на лецыі ў РУУС Заводскага раёна г. Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы”, у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем, што маецца на ўвазе пад правам на свабоду і асабістую недаткальнасць. Што такое права на свабоду?
- Катэгорыя: Вясна
Камітэт ААН па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу бацькоў загінулай школьніцы з Маладзечна Вікі Папчэня, паведамляе "Гомельская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
Улетку гэтага года мужа Анжалікі Калатазішвілі, грамадзяніна Грузіі Кахабера, арыштавалі па абвінавачанню ў распаўсюдзе наркотыкаў, піша mspring.online. Паколькі Анжаліке не давалі сустрэцца з мужам, у верасні яна аб’явіла галадоўку ля сцен магілёўскай турмы №2, дзе ўтрымлівалі Кахабера Калатазішвілі. Свайго яна дамаглася – ёй далі пабачыцца з мужам.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
- Катэгорыя: Вясна
Як вядома, 8 лістапада сябра арганізацыі ПЦ "Вясна" Алесь Буракоў быў выкліканы ў Кастрычніцкі РАУС г. Магілёва. Яму было прапанавана даць тлумачэнні ў сувязі з правядзеннем у дачыненні да яго праверкі органаў МУС па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь па “факце дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі ПЦ “Вясна”.