- Катэгорыя: Вясна
Яго судзілі за святочны перформанс 7 лістапада, калі Салянік разам з іншым грамадскім актывістам Аляксандрам Лаўрэнцьевым выйшлі на плошчу Леніна з плакатам "Долой самодержавие!". Абодва былі затрыманыя. Тады на актывістаў былі складзены пратаколы пра нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
- Катэгорыя: Вясна
Актывістка Марына Насенка ў фэйсбуку паведамляе, што былога палітвязня Зміцера Паліенка затрымалі за тое, што ён перастаў хадзіць на прызначаныя лекцыі пасля вызвалення. Раней Зміцер распавядаў "Новаму часу", што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе ім дакументы.
- Катэгорыя: Вясна
Салігорскі райвыканкам адмовіў у дзяржаўнай рэгістрацыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза працаўнікоў унітарнага будаўнічага прадпрыемства “Трэст “Рэммантажбуд”.
- Катэгорыя: Вясна
У Воршы 23 лістапада адкрылася выстава "Лісты палітвязняў ад 1996 года да нашых дзён", піша "Радыё Рацыя". На яе адкрыцці прысутнічалі кіраўнік Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі і ўкладальніца выставы Паліна Сцепаненка.
- Катэгорыя: Вясна
Суддзя суда Фрунзенскага раёна г. Мінска Ю. Крэпская 14 лістапада адмяніла штраф Ніне Багінскай у памеры 5 базавых велічыняў (122,50 рублёў).
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі і праваабаронца Сяргей Сыс пабывалі з місіяй салідарнасці ў Чачні, дзе пяты месяц у Шалінскім гарадскім судзе разглядаецца крымінальная справа кіраўніка Грозненскага аддзялення “Мемарыялу” Аюба Ціціева. Праваабаронцу вінавацяць у незаконным захоўванні наркотыкаў у буйным памеры, што пагражае максімальным пакараннем - 10 гадоў пазбаўлення волі. Сайт spring96.org змяшчае падрабязны рэпартаж аб паездцы і гучным судовым працэсе над чачэнскім праваабаронцам.
- Катэгорыя: Вясна
У Гомельскае прадстаўніцтва ПЦ "Вясна" па юрыдычную дапамогу звярнуўся жыхар райцэнтра Буда-Кашалёва Сяргей Працэнка, які мае від на жыхарства ў Беларусі. Грамадзяніна Украіны высылаюць з краіны на тры гады ў інтарэсах грамадскага парадку.
- Катэгорыя: Вясна
Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцам з цэнтру «Вясна» пікет у падтрымку палітвязьня Алега Сянцова, які ўтрымліваецца ў расейскай калёніі. Рашэньне чыноўнікаў актывісты палічылі незаконным і зьвярнуліся ў суд. Пікет праваабаронцы зьбіраліся праводзіць, калі ў Магілёве быў Пуцін.