Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus пачнецца з перадпаказа фільма "Унутраная работа" 6 снежня ў Мінску.

Высновы: Палітычныя зняволеныя і палітычна матываваны пераслед

Новыя патрабаванні Закона аб СМІ, якія тычацца ўладальнікаў, карыстальнікаў і нават замежных медыя, уступілі ў сілу 1 снежня 2018 года.

З 1 па 10 снежня 2018 года ў кінатэатры “Піянер” Праваабарончы цэнтр “Вясна” прадстаўляе выставу выцінанак, прысвечаных Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў межах кінафестывалю "Чалавечая годнасць, роўнасць і справядлівасць", дзякуючы арганізатарам традыцыйнага мерапрыемства Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Беларусі і Прадстаўніцтву Еўрасаюза.

На бягучым тыдні праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра выкананне двух смяротных прысудаў. Расстралялі фігурантаў «справы магілёўскіх чорных рыэлтараў» – Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнова. Вырак агучыў Магілёўскі абласны суд. belsat.eu сабраў галоўнае пра смяротнае пакаранне ў Беларусі.

Дзень памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы. Чарговая адміністрацыйная справа ў Свіслачы будзе разгледжаная 3 снежня. На гэты раз будзе судзяць праваабаронцу з Гародні Уладзіміра Хільмановіча, аднаго з удзельнікаў традыцыйнага фэсту Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы. 

Вячаслаў Касінераў каля фігуры гарадавога. Скрыншот Радыё Свабода з жывой трансляцыі У нядзелю днём група маладых людзей на чале з анархістам Вячаславам Касінеравым усклала да скульптуры гарадавога, што насупраць будынка МУС, пахавальны вянок з надпісам «Імiджу МУС».

30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека.

Набліжаецца 70-я гадавіна прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Сёння мы пагаворым аб адным з асноўных правоў чалавека, абвешчаных Дэкларацыяй, — свабодзе мірных сходаў. Свабода мірных сходаў абвяшчаецца і Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь у артыкуле 35. Яна рэгламентуецца шматлікімі іншымі міжнароднымі і нацыянальнымі актамі. Здавалася б, пры такім вялікім прававым рэгуляванні не павінна ўзнікаць розначытанняў гэтай свабоды, аднак гэта далёка не так. У мэтах аднастайнага разумення гэтай свабоды Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) прыняла ў 2011 годзе ўжо 2-е выданне кіруючых прынцыпаў па свабодзе мірных сходаў, дзе вызначаны міжнародныя стандарты ў гэтай галіне. Аднак, прааналізаваўшы падканстытуцыйны Закон Рэспублікі Беларусь "Аб масавых мерапрыемствах" і існуючую практыку па рэалізацыі гэтай свабоды ў нашай краіне, узнікае шмат пытанняў аб правільнасці разумення гэтага фундаментальнага права беларускімі органамі ўлады.