Падсумоўваючы вынікі мінулага году, рэдакцыя самага ўплывовага праваабарончага інтэрнэт-рэсурсу Віцебскай вобласці - "Віцебская Вясна" - адзначыла заслугі як асобных актывістаў, гэтак і арганізацый ды грамадзянскіх ініцыятыў у прасоўванні і абароне правоў чалавека ў рэгіёне.
У спісе прэтэндэнтаў на званне «Абаронца правоў чалавека году» значылася з два тузіны кандыдатаў. З іх журналісты і праваабаронцы, што супрацоўнічаюць з ВВ, выбралі пераможцаў у дзесяці намінацыях.
Варта згадаць, што большасць з тых, хто сталі пераможцамі, ня ёсць так званымі прафесійнымі праваабаронцамі або сябрамі праваабарончых арганізацый. Сярод Абаронцаў правоў чалавеку году паводле Віцебскай вясны – грамадскія актывісты, журналісты, палітыкі і нават былыя вязні, якія ў сваёй дзейнасці выявілі неабыякавасць да патрэбаў тых, хто побач, ды прасоўвалі каштоўнасці правоў чалавека і ў рэгіёне, і ва ўсёй Беларусі.
Вось поўны спіс Абаронцаў правоў чалавека – 2018:
- Міхаіл Жамчужны, Віцебск. Намінацыя «За мужнасць, выяўленую ў абароне правоў чалавека».
- Васіль Берасьнеў, Ворша. Намінацыя«За ўнёсак у абарону правоў чалавека і развіццё праваабарончага руху».
- Арт-прастора VZAP, Віцебск. Намінацыя«За разьвіццё традыцыяў абароны правоў чалавека сярод моладзі і ўнёсак у праваабарончую адукацыю».
- Павал Левінаў, Віцебск. Намінацыя «За экспэртную дзейнасць у галіне правоў чалавека».
- Мікола Шарах, Полацак. Намінацыя«За адстойванне правоў чалавека ў судзе».
- Алан Сьміт, Лёндан, Вялікая Брытанія. Намінацыя«За абарону вязьняў».
- Зьміцер Лупач, Тацяна Смоткіна, Глыбокае. Намінацыя «За журналісцкую дзейнасць у прасоўванні каштоўнасцяў правоў чалавека».
- Актывісткі аргкамітэту партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Ірына Захарава, Тацяна Севярынец, Алена Шабуня, Алена Янушкоўская, Віцебск. Намінацыя «За дзейнасць у абароне сацыяльных правоў і інтарэсаў мясцовых супольнасцяў».
- Бітлз-клюб «Паддашак», Віцебск. Намінацыя «За абарону правоў чалавека сродкамі культуры і мастацтва».
- Рэсурс by, Глыбокае. Намінацыя «За прасоўваньне ідэі талерантнасці».
Віншуем кожнага з Абаронцаў правоў чалавека – 2018!
Крыніца: «Віцебская вясна» абвясьціла імёны Абаронцаў правоў чалавека – 2018