- Катэгорыя: Вясна
Прэс-сакратарка АГП збіраецца звярнуцца ў суд і пакуль не мае намеру добраахвотна з'язджаць, паведамляе "Радыё Свабода".
- Катэгорыя: Вясна
Усе найважнейшыя міжнародныя дакументы ў галіне правоў чалавека гарантуюць нам права збірацца дзеля таго, каб калектыўна выказваць свае думкі, і права ўтвараць аб’яднанні з іншымі людзьмі. Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы”, у прававым лікбезе ад “Вясны” раскрываем права на мірныя сходы і асацыяцый.
- Катэгорыя: Вясна
29 лістапада на офісе незалежнага прафсаюза РЭП адбылася сустрэча, падчас якой прафсаюзныя актывісты і праваабаронцы абмеркавалі тыя праблемы, якія можа пацягне за сабой дзеянне новай версіі Дэкрэту аб садзейнічанні занятасці насельніцтва (Дэкрэт №1).
- Катэгорыя: Вясна
30 лістапада праваабарончая супольнасць Беларусі вызначыла шорт-ліст штогадовай Нацыянальнай прэміі за дасягненні ў галіне правоў.
- Катэгорыя: Вясна
Яшчэ ў ліпені актывіст анархічнага руху і журналіст Мікалай Дзядок быў аштрафаваны судом Фрунзенскага раёна на 10 базавых велічыняў (245 рублёў) за тры публікацыі на сваёй старонцы ў Facebook. Суд палічыў іх не чым іншым, як дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі, а Дзядка прызнаў вінаватым па ч.1 ст.17.10 КаАП ("прапаганда, публічная дэманстрацыя, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі"). Дзядок лічыць рашэнне суда незаконным і неабгрунтаваным, бо ўсе выявы размяшчаліся ім не ў мэтах прапаганды нацысцкіх ідэй, а, наадварот, у мэтах палітычнай сатыры на дадзеныя ідэі. І пакуль актывіст абскарджвае штраф у вышэйстаячых інстанцыях, ПЦ "Вясна" успамінае акалічнасці гэтй адміністрацыйнай справы і тлумачыць, чаму рашэнне суда па ім не вытрымлівае крытыкі.
- Катэгорыя: Вясна
Следчы камітэт спыніў крымінальную справу супраць галоўнай рэдактаркі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай, паведамляе "Радыё Рацыя".
- Катэгорыя: Вясна
Звярнуўшыся ў Вярхоўны суд, жыхар Віцебску Андрусь Кешанюк дамогся вяртання яму бел-чырвона-белага сцяга, канфіскаванага згодна з пастановай па адміністрацыйнай справе па арт. 23.34 КаАП (парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах), піша "Віцебская вясна". Астатняя частка пастановы старшынём Вярхоўнага суду пакінутая без зменаў.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародныя арганізацыі выступілі з асуджэннем двух новых смяротных пакаранняў у Беларусі – Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова, пра якія стала вядома 27 і 28 лістапада праваабарончаму цэнтру “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Міжнародныя арганізацыі выступілі з асуджэннем двух новых смяротных кар у Беларусі – Сямёна Беражнога і Ігара Гершанкова, пра якія стала вядома 27 і 28 лістапада праваабарончаму цэнтру “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
У Брэсцкай крэпасці самавольныя надпісы сталінскай эпохі павінны быць выдаленыя, банеры са сцэнамі гвалту дэмантаваныя, а на ініцыятараў гэтых работ павінны быць заведзены адміністрацыйныя справы. Такі адказ на зварот атрымаў кіраўнік арганізацыі "За свой горад" Ігар Маслоўскі ад Міністэрства культуры РБ.