- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёну Гародні 22 лістапада павінен быў прайсці разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка.
- Катэгорыя: Вясна
Крымінальная справа за несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі супраць журналіста Паўлюка Быкоўскага перакваліфікавана ў адміністрацыйную. Пра гэта сам Быкоўскі паведаміў БАЖ.
- Катэгорыя: Вясна
Генадзя Фядыніча на пасадзе старшыні незалежнага беларускага прафсаюзу работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) замяніла Зінаіда Міхнюк, паведамляе Радыё Свабода. Адпаведнае рашэнне прынялі 22 лістапада на пашыраным пасяджэнні рады РЭП.
- Катэгорыя: Вясна
Cуд Маладзечанскага раёна 22 лістапада вынес прысуд па рэзананснай справе "мядзельскіх следчых і судмедэксперта" за ўжыванне гвалту ў праваахоўнай дзейнасці і ўтойванне злачынства, паведамляе TUT.BY.
- Катэгорыя: Вясна
22 лістапада ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбылося судовае паседжанне па справе актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада" Алеся Абрамовіча. Яго вінавацілі ва ўдзеле ў акцыі "Ланцуг памяці", прысьвечанай памяці расстраляных дзеячоў культуры і навукі, якая прашла ў Мінску 29 кастрычніка каля будынку КДБ.
- Катэгорыя: Вясна
Прэс-сакратарка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна, якую ўлады высылаюць з краіны “ў інтарэсах грамадскага парадку”, распавяла сайту palitviazni.info пра магчымасць застацца ў Беларусі, міжнародны рэзананс і бліжэйшыя перспектывы.
- Катэгорыя: Вясна
Валанцёр “Вясны” Юрый Мяцельскі накіраваў наглядную скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне суда Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя гэтага суда Е. Чарняк 18 ліпеня цалкам адмовіла Юрыю ў яго патрабаваннях аб спагнанні маёмаснай і кампенсацыі маральнай шкоды за незаконнае затрыманне ў навагоднюю ноч.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля допыту ў агульнай складанасці амаль ста сведак абвінавачвання і абароны, 19 і 20 лістапада даваў паказанні сам Аюб Ціціеў. Як паведамляе ПЦ "Мемарыял", яго пазіцыя была вядомая з самага пачатку і не змянялася, але некаторыя важныя дэталі прагучалі на судзе ўпершыню.
- Катэгорыя: Вясна
Гарадзенскаму праваабаронцу Віктару Сазонаву пазванілі з Свіслацкага раённага суда і паведамілі, што адміністрацыйны працэс над ім пачнецца ў пятніцу, 23-га лістапада ў 14.15, піша "Гарадзенская вясна". Суддзя Аляксандр Шылін.