Дзень памяці паўстанцаў 1863-64 гг. у Свіслачы. Сталі ведамы вынікі першых адміністрацыйных працэсаў супраць удзельнікаў традыцыйнага Дня памяці паўстанцаў 1863 году, які прайшоў 27 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы, паведамляе "Гарадзенская Вясна".

Актывістка Марына Дубіна У Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў Алены Дубовік і Марыны Дубінай на рашэнне суда Цэнтральнага раёна г. Мінска, які не прызнаў бяздзейнасць Міністэрства ўнутраных спраў па фактах дыскрымінацыі ў дачыненні да актывістак пры ўтрыманні іх пад адміністрацыйным арыштам у ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама і ІЧУ г . Жодзіна ў сакавіку 2017 года.

Павал Сапелка Праваабаронца «Вясны», былы адвакат Павал Сапелка пракаментаваў "Радыё Свабода" сітуацыю з падлеткам, які даў поўху «гарадавому». Праваабаронца лічыць, што міліцыянты мінімум двойчы парушылі заканадаўства, калі прыцягнулі падлетка да адказнасці і выклалі відэа з яго прабачэннямі ў інтэрнэт.

Жывая бібліятэка ў Віцебску 11 лістапада. Фота: “Віцебская Вясна”. Пад слоганам «Розныя – роўныя» з 9 па 16 лістапада ў Беларусі праходзіў тыдзень мерапрыемстваў супраць расізму і антысэмітызму. У Віцебску ў межах гэтай кампаніі 11 лістапада прайшла Жывая бібліятэка.

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, партнёрская праграма FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), распаўсюдзіла тэрміновы зварот з нагоды пераследу сябра ПЦ “Вясна” Алеся Буракова, супраць якога 8 кастрычніка была распачатая праверка паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса (“удзел у дзейнасці незарэгістраванага грамадскага аб’яднання”).

Уладзіслаў Серада. Фота з "Гарадзенская Вясны" 16 лістапала ў судзе Кастрычніцкага раёна Гародні завяршыўся яшчэ адзін працэс за перапост у сацыяльнай сеткцы. Жыхара Івацэвічаў Уладзіслава Сераду прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 17.11 КаАП, то бок у распаўсюдзе экстрэмістскіх матэрыялаў.

Анатоль Мышкевіч. Фота: Радыё Рацыя. 14 базавых адзінак адміністрацыйнага штрафу прысудзіў суддзя Юры Біч гарадзенцу Анатолю Мышкевічу, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Крыжы ў Курапатах. Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна”, актывіст Валер Рабцаў атрымаў пастанову аб накладанні на яго штрафу за ўстаноўку крыжоў ва ўрочышчы Курапаты.

Генадзь Фядыніч на судзе Праваабаронцы "Вясны", правёўшы маніторынг усіх судовых працэсаў па «справе прафсаюза РЭП», упэўненыя, што пераслед лідэраў незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка палітычна матываваны і звязаны з іх актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю. Такой жа пазіцыі прытрымліваецца міжнародная і беларуская праваабарончая супольнасць, якая выступае з заявамі адмяніць абвінаваўчы прысуд. Таму што следства і суд паднялі больш пытанняў, чым паставілі кропкі ў гэтай рэзананснай справе.

Святаслаў Барановіч. Фота Tut.by У мінулую пятніца, пятага лістапада, на тэрыторыі папраўчай калоніі №1 у Наваполацку прайшоў судовы працэс па скаргах асуджанага за ўжыванне гвалту да міліцыянта Святаслава Барановіча на вынесеныя яму дысцыплінарныя спагнанні. Суд адхіліў усе яго скаргі ў поўным аб’ёме.