Разгляд касацыйнай скаргі Уладзіміра Хільмановіча У Гарадзенскім абласным судзе 15 студзеня разглядалася касацыйная скарга праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча на прысуд Свіслацкага раённага суда.

Нагадаем, што трэцяга снежня суддзя гэтага суда Жанна Салагубік аштрафавала Хільмановіча на 15 базавых велічынь за ўдзел ў акцыі ўшанавання памяці паўстанцаў 1863 году, якая праходзіла ў Свіслачы 27 кастрычніка.

Скаргу праваабаронцы разглядаў суддзя абласного суда Андрэй Ліхач. Ён не звярнуў увагу на юрыдычныя аргументы адносна таго, што ўшанаванне памяці не можа з’яўляцца несанкцыяннаванай акцыяй і, адпаведна, за гэта караць немагчыма. У выніку рашэнне Свіслацкага раённага суда было пакінута без зменаў, а скарга без задавальненняў.

Трэба адзначыць, што раней гэты ж суддзя не задаволіў касацыйную скаргу іншага аштрафаванага за ўшанаванне памяці - актывіста Ігара Банцара.

Крыніца: Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцы Хільмановіча