- Катэгорыя: Вясна
Каля 11 раніцы 27 снежня на ўскрайку Жлобіна затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал «Страна для жизни»). Блогер ехаў на здымкі ў Менск па шашы М5. Непадалёк ад Жлобіна яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.
- Катэгорыя: Вясна
Сярод іншых удзельнікаў акцый пратэсту за незалежнасць судзяць і актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова. Раней было вядома, што два суды за акцыі 7 і 8 снежня яму былі прызначаныя раніцай 27 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска розніцай у 15 хвілін. Праваабаронцам "Вясны" раніцай стала вядома, што актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў 8 гадзін раніцы 27 снежня. Яго з дому забралі на міліцэйскім мікрааўтобусе ў Першамайскі РУУС. Як распавёў Кулакоў, там на яго склалі пратаколы за акцыі пратэсту 20 і 21 снежня, але копіі пратаколаў ён не атрымаў. Пасля гэтага яго прывезлі ў суд, дзе амаль адразу пачаўся судовы працэс.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзесятак судоў. Таксама вядома пра два затрыманні. Увечары 26 снежня быў затрыманы актывіст Legalize Belarus і "Моладзевага блоку", экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок. Ён знаходзіцца ў ЦІП на вул. Акрэсціна. Таксама раніцай 27 снежня затрымалі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яго сяброўка Мая Навумова.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 26 снежня, прыкладна ў 21.00 у Мінску быў затрыманы актывіст Legalize Belarus і "Моладзевага блоку", экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок.
- Катэгорыя: Вясна
Палітык Павел Севярынец, які з'яўляецца арганізатарам снежаньскіх акцый супраць інтэграцыі з Расіяй, 26 снежня зноў затрыманы. Каля пад'езда яго чакалі АМАПаўцы. Калі Севярыней выйшоў на вуліцу - яго затрымалі. Вядома, што павезлі яго ў РУУС Цэнтральнага раёна.
- Катэгорыя: Вясна
26 снежня ў Беларусі пачынаюцца суды над над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся з Мінску 7 і 8 снежня. На гэты дзень запланавана больш за 15 судовых пасяджэнняў. ПЦ "Вясна" будзе абнаўляць інфармацыю пра іх вынікі.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст анархічнага руху Мікіта Емельянаў цягам двух месяцаў знаходзіцца ў СІЗА. Амаль адразу яго абмежавалі ў магчымасці перапіскі: паплечнікі дасылалі яму дзесяткі лістоў, алі “ніводны з іх не дайшоў і не выйшаў”.
- Катэгорыя: Вясна
28 і 29 снежня ў Мінску ўдзельніцы ініцыятывы "Маршыруй, дзетка!" правядуць пікеты за закон аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
- Катэгорыя: Вясна
Пасля таго, як Беларусь прыняла Канвенцыю ААН па правах людзей з інваліднасцю ў 2016 годзе, краіна пачала рабіць значныя крокі, каб палепшыць становішча людзей з інваліднасцю. Кульмінацыяй гэтага працэсу, на думку Офіса па правах людзей з інваліднасцю, павінна стаць прыняцце прагрэсіўнага законапраекта «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», які ў снежні 2019 паступіў на разгляд у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Каманда Офіса зрабілі ўсё, каб законапраект абараняў правы людзей з інваліднасцю, але чыноўнікі з урада не падтрымалі іх самыя важныя прапановы. Праваабаронцы вылучылі пяць прычын, чаму закон у бягучым выглядзе не будзе працаваць.