У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзесятак судоў. Таксама вядома пра два затрыманні. Увечары 26 снежня быў затрыманы актывіст Legalize Belarus і "Моладзевага блоку", экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок. Ён знаходзіцца ў ЦІП на вул. Акрэсціна. Таксама раніцай 27 снежня затрымалі актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Леаніда Кулакова. Пра гэта праваабаронцам паведаміла яго сяброўка Мая Навумова.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" маніторыць судовыя працэсы і будзе абнаўляць інфармацыю пра іх вынікі.

Над кім мусяць адбыцца суды 27 снежня?

Суд Першамайскага раёна г. Мінска

Юрась Губарэвіч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30 (каб.25).

Леанід Кулакоў, складзены пратакол па частцы 3 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.

Дзяніс Юркевіч, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 09.30.

Дзяніс Красачка, складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП, 10.00 (каб. 22).

Андрэй Рогаў, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 09.30.

Вынік - штраф 30 базавых велічынь (765 рублёў). 

Суд Партызанскага раёна г. Мінска

Пётр Маркелаў, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 09.30.

Вячаслаў Сіўчык, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 09.30 (каб. 4171).

Антось Жылко, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 09.30.

Суд Кастрычніцкага раёна г. Мінска

Сяргей Спарыш, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15.

Верацінскі Г., складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15.

Віталь Трыгубаў, складзены пратакол па артыкуле 23.34 КаАП, 9:15.

Расклад судоў над удзельнікамі акцый за незалежнасць 7 і 8 снежня

У бліжэйшыя дні ў Беларусі пачнуцца суды над удзельнікамі масавых акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7 і 8 снежня.

Крыніца: Зачыстка перад 29: затрыманні, выклікі ў міліцыю, суды