- Катэгорыя: Вясна
З раніцы 30 снежня ў судах Мінска пачаліся працэсы над удзельнікамі мірных акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, якія адбыліся 7 і 8 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Па ўсёй Беларусі працягваюцца снежаньскія акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Паралельна адбываюцца судовыя працэсы над актывістамі і актывісткамі, якія ўдзельнічаюць у гэтых акцыях, тым самым публічна выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю і рэалізуючы права на мірны сход. За гэтыя акцыі асудзілі ўжо больш за трыццаць чалавек. Некаторыя сустрэнуць Новы год «на сутках», некаторыя будуць вымушаныя выплаціць буйныя штрафы. Па стану на 29 снежня, пакараныя адміністрацыйным арыштам па артыкулу 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) дзесяць чалавек. Гэтыя людзі рэалізоўвалі свае канстытуцыйныя правы. Усе, акрамя гомельскага блогера Сяргея Ціханоўскага, адбываюць пакаранне ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Мінску. Прапаноўваем падтрымаць іх паштоўкамі і лістамі.
- Катэгорыя: Вясна
29 снежня, у Кіеўскім скверы г. Мінска прайшоў яшчэ адзін пікет супраць хатняга гвалту. Папярэдні быў праведзены 28 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Чарговая — пятая за месяц — акцыя пратэсту супраць паглыблення інтэграцыі з Расіяй прайшла ў Мінску 29 снежня. Як паведамляе Радыё Свабода, у мітынгу і шэсці ўзялі ўдзел каля 120 чалавек. Пасля акцыі анансаваны «жывы ланцуг». Частка арганізатараў ранейшых акцыяў цяпер адбывае адміністрацыйны арышт.
- Катэгорыя: Вясна
Актывісткі ініцыятыўнай групы «Маршыруй, дзетка!» упершыню правялі пікет за прыняцце закону супраць хатняга гвалту, паведамляе belsat.eu. Акцыя адбылася ў мінскім парку Дружбы народаў. Удзельнікі зачытвалі гісторыі ахвяраў хатняга гвалту і ставілі подпісы за падтрымку закону, які мог бы абараніць тых, хто пакутуе ад збіцця і гвалту дома.
- Катэгорыя: Вясна
У судах Мінска на 30 снежня прызначаны шэраг працэсаў над актывістамі і актывісткамі, што прынялі ўдзел у мірных акцыях пратэсту супраць “паглыбленнай інтэграцыі” з Расіяй. Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваных массавых мерапрыемствах, якія адбыліся 7 і 8 снежня. Кудзік Андрэй, складзеныя два пратаколы па частцы 1 артыкула 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыях 7 і 8 снежня). Пачатак у 11.30.
- Катэгорыя: Вясна
Заява была прынятая ў сувязі са шматлікімі прысудамі ўдзельнікам акцый у абарону незалежнасці за апошнія некалькі дзён.
- Катэгорыя: Вясна
Увечары 28 снежня ў прасторы ZBS мусіў адбыцца прагляд фільма "Апошнія дні Сафі Штоль", арганізаваны ініцыятывай #dissidentby. Падчас мерапрыемства планавалася падпісаць паштоўкі палітвязням і актывістам, якія ў гэтыя дні былі асуджаны да адміністрацыйных арэштаў. Пра гэта паведамляе "Новы Час".
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе тэлеграм-канал Маладога Фронта, актывіст Максім Урбановіч быў затрыманы 27 снежня і асуджаны паводле артыкула 23.34 КаАП да 15 сутак арышту. Яго, як іншых актывістаў, асудзілі за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", 27 снежня на пінчукоў, якія прымалі ўдзел у акцыі 20 снежня супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй, супрацоўнікі Пінскага РАУС склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле артыкула 23.34 КаАП. Суды прызначылі на 8 студзеня 2020 года.