- Катэгорыя: Вясна
Максім Жыгар, які цягам сямі гадоў адбываў пакаранне ў калоніі “Воўчыя норы”, распавядае пра ўмовы ўтрымання, працу зняволеных і “наркату”.
- Катэгорыя: Вясна
Віцябляніна Аляксея Прохарава будуць судзіць за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – «Жывым ланцугу за права быць незалежным» у Мінску, паведамляе "Віцебская Вясна".
- Катэгорыя: Вясна
380 журналістаў і іншых работнікаў СМІ знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі з прычыны сваёй прафесійнай дзейнасці. Гэта на 12 адсоткаў больш, чым летась.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Радыё Свабода, да назіральніка Пятра Маркелава, якога арыштавалі за відэаздымку падліку галасоў на выбарчым участку ў Мінску, не пускаюць адваката.
- Катэгорыя: Вясна
Deutsche Welle (“Нямецкая хваля”) апублікавала відэа, у якім чалавек, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону смерці» Юры Гараўскі распавёў, як удзельнічаў у выкраданні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму. Тады ў Беларусі зніклі апазіцыянеры Захаранка, Ганчар і Красоўскі. Таксама нямецкае выданне апублікавала тэкставае падрабязнае інтэрв’ю з Гараўскім.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе mspring.online, Дрыбінскі суд адправіў адміністрацыйную справу Андрэя Юркова на дапрацоўку ў мясцовы РАУС.
- Катэгорыя: Вясна
«Нямецкая хваля» апублікавала відэа, ў якім чалавек, які назваў сябе байцам беларускага «эскадрону сьмерці» распавёў, як удзельнічаў у выкраданьні і забойстве праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі 20 гадоў таму, піша "Радыё Свабода". Тады ў Беларусі зніклі былы міністар унутраных спраў Юры Захаранка, былы віцэ-спікер Вярхоўнага Савету Віктар Ганчар і ягоны сябра, бізнэсовец Анатоль Красоўскі.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе naviny.by, 12 снежня Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыйную скаргу заснавальнікаў брэсцкага абласнога экалагічнага праваабарончага грамадскага аб'яднання «ЭкаБрэст». Вярхоўны суд пакінуў у сіле рашэнне Брэсцкага абласнога суда ад 25 верасня, які не задаволіў скаргу заснавальнікаў на адмову ў рэгістрацыі аб'яднання. Заснавальнікі «ЭкаБрэста» прасілі Вярхоўны суд адмяніць рашэнне абласнога суда і абавязаць галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама зарэгістраваць грамадскае аб'яднанне.