Сустаршыня руху салідарнасці “Разам” Алена Талстая, якую сёння судзілі ў чарговы раз, распавяла пра тое, як ёй давялося на “сутках” перад Новым годам, піша palitviazni.info.

Анаіс Марэн падчас дакладу ў Савеце па правах чалавека ААН Як пішуць naviny.by, спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн пачала падрыхтоўку новага дакумента аб становішчы ў краіне. Аб гэтым паведамляецца на сайце вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека.

Алена Шабуня і Зміцер Лупач. Фота: "Віцебская Вясна". У Віцебскім абласным судзе 8 студзеня незалежныя журналісты Зміцер Лупач і Алена Шабуня спрабавалі абскардзіць рашэньне суду Віцебскага раёну ад 12 сьнежня, паводле якога яны былі прызнаныя вінаватымі ў «незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» (арт. 22.9 КаАП РБ) і аштрафаваныя. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

На чацвёртай пляцоўцы свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» 20 снежня 2019 года запусціць завод «Омск Карбон Магілёў». Прадпрыемства адрапартавала, што ў межах пуска-наладачных работ выпуск прадукцыі ўжо пачаўся. Труба задымілася.

Рэпрэсіі супраць удзельнікаў і ўдзельніц мірных акцый за незалежнасць Беларусі, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня, працягваюцца. Ужо адбыліся дзясяткі судовых працэсаў, якія скончыліся буйнымі штрафамі і суткамі. Па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) былі пакараныя арыштамі на 5-15 сутак адзінаццаць актывістаў. Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня.  Інфармацыя будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека правёў апошні занятак у сыходзячым годзе.

Шаноўныя сябры, калегі і аднадумцы!Віншуем усіх з Новым годам і Калядамі! Жадаем кожнаму і кожнай, каб 2020 год прыносіў больш жыццесцвярджальных навінаў і натхнення, каб побач з вамі былі шчырыя і смелыя людзі, каб здароўя і запалу хапала на мноства важных і карысных справаў.

За некалькі дзён да Новага года валанцёры і валанцёркі “Вясны” сабралася разам, каб успомніць год мінулы, а таксама правесці час разам.

За некалькі дзён да Новага года валанцёры і валанцёркі “Вясны” сабралася разам, каб успомніць год мінулы, а таксама правесці час разам.

Зміцер Казлоў Блогер Зміцер Казлоў не змог з’явіцца ў суд у Мінску, паколькі яго пасадзілі ў ІЧУ ў Оршы. Пра гэта паведамляецца на сайце orsha.eu.