Каля 11 раніцы 27 снежня на ўскрайку Жлобіна затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага (Youtube-канал «Страна для жизни»). Блогер ехаў на здымкі ў Менск па шашы М5. Непадалёк ад Жлобіна яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.
Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Сяргея Ціханоўскага арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыяванай акцыі па артыкулу 23.34 КаАП. Адпаведнае рашэнне вынес суд Савецкага раёна г. Гомеля.
Зачыстка перад 29: затрыманні, суды, штрафы, суткі (абнаўляецца)
Крыніца: Блогера уoutube-канала «Страна для жизни» таксама адправілі на суткі