- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Legalize Belarus у фэйсбуку, да арыштаванага на 15 сутак за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту Стаса Шашка ужо пяты дзень не пускаюць адваката. Ён адбывае адміністратыўнае пакаранне ў ізалятары на Акрэсціна. Прычына: месцаў няма, усе кабінеты занятыя. У якіх умовах і ў якім стане адбывае пакаранне актывіст — невядома.
- Катэгорыя: Вясна
Перад новым, 2020 годам "Настоящее Время" пагаварылі з вядомымі палітыкамі, музыкамі і актывістамі і папрасілі іх падвесці вынікі апошніх 10 гадоў. Алесь Бяляцкі — праваабаронца, грамадскі дзеяч, у 2007-2016 гадах — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, заснавальнік праваабарончага цэнтра "Вясна". У 2011 годзе яму прысудзілі да 4,5 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці за нібыта ўтойванне даходаў у асабліва буйным памеры. Па ўсім свеце разгарнулася кампанія салідарнасці. Бяляцкі выйшаў на волю па амністыі ў 2014 годзе.
- Катэгорыя: Вясна
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў па факце парушэння санітарных нормаў і правілаў пры ўтрыманні пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў актывіста кампаніі Legalize Belarus Пятра Маркелава.
- Катэгорыя: Вясна
Беларускія суды даказалі віну Сяргея Іванова ў забойстве з асаблівай жорсткасцю дзяўчыны ў Рэчыцы каля мясцовага дома піянераў у жніўні 2013 года і прысудзілі яго да смяротнага пакарання праз расстрэл. Але дачакацца рашэння міжнароднай інстанцыі яму не далі. Пра гэта піша palesse.press. На пачатку, пасля абвяшчэння прысуду Гомельскага абласнога суда, пасяджэнне якога праходзіла ў Рэчыцы, Сяргей Іваноў не жадаў далей абскарджваць прысуд і пагадзіўся на гэта толькі пасля сустрэчы з братам. Паводле меркавання абаронцы Сяргея Іванова, падчас разгляду апеляцыі ў Вярхоўным судзе Беларусі у гэтай справе былі падставы для перакваліфікацыі злачынства з часткі 2 артыкула 139 Крымінальнага кодэксу Беларусі (забойства з асаблівай жорсткасцю) на частку 1 (забойства), якая прадугледжвае максімальнае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі. Але Вярхоўны суд у ліпені 2015 года пакінуў прысуд Гомельскага абласнога суда (смяротнае пакаранне) без зменаў.
- Катэгорыя: Вясна
Падчас апошніх парламенцкіх выбараў было зафіксавана шмат парушэнняў выбарчага заканадаўства. Былы назіральнік пры акруговай выбарчай камісіі Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62 Алег Мацкевіч працягвае дабівацца аднаўлення справядлівасці па выяўленых ім парушэнняў па сваёй акрузе. Нядаўна ён атрымаў адказ на чарговую скаргу ад старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай. Што гэта за парушэнні і як на іх адрэагавала старшыня ЦВК? Падчас галасавання на ўчастку прысутнічалі асобы, якія не ўдзельнічалі ў выбарчым працэсе. Па закону яны не могуць там прысутнічаць. Напрыклад, медработніца разам з пяцьмю студэнткамі Барысаўскага медыцынскага каледжа – пад шыльдай “Уголок здоровья”, юрыст – пад шыльдай “Бесплатная юридическая помощь”, канцэртная трупа маладых спевакоў і спявачак, якая дала прадстаўленне на падмостках, размешчаных адразу за кабінамі для галасавання. У скарзе назіральнік Алег Мацкевіч адзначыў, што гэта недапушчальная практыка правядзення выбараў, якая пераўтварае гэты працэс у “базар”, ускладняе працу ўчастковай камісіі ў памяшканні для галасавання і працэс назірання за выбарамі. На гэта Ярмошына адказала, што “выбарчае заканадаўства не рэгулюе пытанні знаходжання пабочных асоб на ўчастку для галасавання, у той жа час згодна з Выбарчым кодэксам (ч. 2 арт. 51) забеспячэнне парадку ў памяшканні для галасавання аднесена да кампетэнцыі ўчастковай камісіі. Лічым, што музыкальны калектыў быў запрошаны на ўчастак для стварэння святочнай атмасферы ў выбаршчыкаў. Знаходжанне іншых людзей (медыкаў і г.д.) арганізавана ў мэтах бяспекі грамадзян”.
- Катэгорыя: Вясна
У Мінску ўзнавіліся суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці, якія адбыліся 7, 8, 20 і 21 снежня мінулага года. У перыяд з 8 па 10 студзеня ў Мінску і іншых гарадах Беларусі запланавана каля 50 судоў па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Каго яшчэ чакаюць суды за снежаньскія антыінтэграцыйныя акцыі? "Вясна" падрыхтавала расклад судоў на 8-10 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
Асамблея НДА 9 студзеня 2020 года абвесціць лаўрэатаў і лаўрэатак традыцыйнай прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”. Сярод намінацый і намінантаў прадстаўлены таксама “вясноўцы” і ініцыятывы Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
- Катэгорыя: Вясна
Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Яўген Афнагель распавёў сайту palitviazni.info пра тое, як сустракаў Новы год у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
- Катэгорыя: Вясна
Афіцыйны Мінск па-ранейшаму не бачыць неабходнасці адмяняць смяротнае пакаранне ці хаця б уводзіць мараторый на яе, нягледзячы на шматлікія заклікі да гэтага з боку Еўрасаюза і Савета Еўропы, пішуць naviny.by. Эксперты мяркуюць, што беларускія ўлады будуць працягваць падтрымліваць абмеркаванне праблемы ў розных фарматах, але рэальных крокаў для яе рашэння не зробяць. У нядаўнім інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксандр Лукашэнка зноў заявіў, што не будзе ўводзіць мараторый на смяротнае пакаранне.