- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна" каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, 31 студзеня ў 9.30 судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведаміў праваабарончаму цэнтру "Вясна" каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" Андрэй Палуда, 31 студзеня ў 9.30 судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб.
- Катэгорыя: Вясна
Супрацоўнікі Шклоўскага РАУСа 10 студзеня склалі пратакол правапарушэння за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску 20 снежня на старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
- Катэгорыя: Вясна
Раней Праваабарончы цэнтр «Вясна» распавядаў гісторыю Ягора М., якога 15 снежня 2019 года затрымалі па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка ў Палацы воднага спорту і больш за 13 гадзінаў пратрымалі ў камеры РУУС Першамайскага раёна без ежы і цёплых рэчаў. Ягор М. з дапамогай юрыстаў «Вясны» ужо накіраваў скаргі на незаконнае затрыманне, правядзенне асабістага дагляду без панятых і ўмовы ўтрымання ў камеры РУУС у пракуратуру Першамайскага раёна г. Мінска і заяву аб ўзбуджэнне крымінальнай справы ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
- Катэгорыя: Вясна
У судзе Ленінскага раёна Мінска сёння, 10 студзеня, у 10 гадзін ранку мусіў адбыцца суд над паэтам і грамадскім дзеячам Уладзімірам Някляевым за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасці 8 снежня. Аднак суд па невядомай прычыне не адбыўся - пасяджэння па справе Някляева не было нават у раскладзе судоў на ўвесь дзень.
- Катэгорыя: Вясна
У Беларусі працягваецца судовы канвеер над удзельнікамі і ўдзельніцамі акцый пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, якія праходзілі 7,8, 20, 21 снежня. Звычайна суды сканчваюцца буйнымі штрафамі. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15 тысяч долараў. 10 студзеня стала вядома, што адміністрацыйныя арышты прызначылі блогерам Зміцеру Казлову і Сяргею Ціханоўскаму, якія адбываюць ужо пакаранне за антыінтэграцыйныя акцыі. 15-суткавым арыштам пакаралі таксама палітыка Паўла Севярынца, які выйшаў на волю з ЦІПа раніцай за некалькі гадзінаў да суда. У судзе Першамайскага раёна Мінска на 10 студзеня прызначаныя восемь судоў: над журналісткай “Новага Часу” Дзіянай Серадзюк, актывісткамі Нінай Багінскай, Маяй Навумавай, Святлана Каваленкай, Галінай Лагацкай, над намеснікам старшыні КХП-БНФ і экс-дупататам Вярхоўнага Савету 12-га склікання Юрасем Беленькім, старшынёй Руху "За свабоду" Юрасем Губарэвічам, актывістам Андрэем Рогавым. Усіх судзілі па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 10 студзеня, на выязным паседжанні Магілёўскага абласнога суда ў Чэрыкаве, якое распачалося ў 14.00, суддзя Міхаіл Мельнікаў вынес смяротныя прысуды ў дачыненні да двух братоў – Косцева Іллі і Косцева Станіслава. Іх абвінавачвалі ў забойстве сваёй настаўніцы, якая жыла па суседству, і падпале яе дома.
- Катэгорыя: Вясна
Як стала вядома Праваабарончаму сайту "Вясна", блогераў Сяргея Ціханоўскага з Гомеля і Дзмітрыя Казлова з Оршы, а таксама палітыка Паўла Севярынца пасля 15-суткавых арыштаў ізноў адпраўляюць за краты. 10 студзеня ў блогера youtube-канала "Страна для жизни" Сяргея Ціханоўскага заканчваецца арышт, да якога яго прысудзілі 27 снежня ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля. Але сёння ж яго ізноў прывезлі ў той жа суд на новы адміністрацыйны працэс. Як паведамляе праваабаронца "Вясны" Леанід Судаленка, судзілі блогера за ўдзел і асвятленне мінскай акцыі 20 снежня. Суд вынес рашэнне аб накіраванні Сяргея Ціханоўскага ў ІЧУ для адбыцця новых 15 сутак арышту. Такім чынам на волю ён выйдзе ажно 26 студзеня.
- Катэгорыя: Вясна
Як паведамляе Еўрарадыё, 9 студзеня 2020 года ініцыятыва BY_Help, якая дапамагала грамадскім актывістам і журналістам выплачваць штрафы ў 2017 і 2018 гадах, распачынае новы сбор сродкаў. На гэты раз дапамога патрэбная ўдзельнікам акцый супраць “паглыблення інтэграцыі” з Расіяй. Толькі 9 студзеня вынікам працы “судовага канвеера” сталі штрафы на $15 тысяч!
- Катэгорыя: Вясна
10 студзеня - чарговы дзень масавых судоў над актывістамі, якія выходзілі на акцыі ў падтрымку незалежнасці Беларусі. Удзельнікаў акцыі 7, 8, 20 і 21 снежня 2019 года судзяць па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах). Вынікі судоў - звычайна вялізарныя штрафы. Напрыклад, напярэдадні, 9 студзеня, агульная сума прысуджаных штрафаў перавысіла 15000$.