- Катэгорыя: Вясна
Група неабыякавых пінчукоў сабралася 20 снежня ў 18.00 каля помніка «Палешуку» на вуліцы Леніна, каб выказаць сваё стаўленне да захадаў Беларусі і Расіі па “паглыбленні інтэграцыі”.
Адзін тэлефонны званок былога галоўнага сувязіста Узброеных сілаў скончыўся для мінчука ноччу ў РУУС
- Катэгорыя: Вясна
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Ягор М., які з-за падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка з шафкі ў распранальні быў падвергнуты зневажальным працэдурам і бесчалавечнаму абыходжанню ў аддзяленні міліцыі.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 20 снежня, у Мінску мусіць адбыцца новая акцыя за незалежнасць Беларусі і супраць інтэграцыі з Расіяй. Пачатак яе запланаваны на 18.00 на Кастрычніцкай плошчы. Па задумцы аргнізатараў, спачатку адбудзецца мітынг, затым шэсце па цэнтры горада, а скончыцца акцыя "жывым ланцугом" уздоўж праспекту Незалежнасці.
- Катэгорыя: Вясна
У пятніцу, 20 снежня, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі прэзентавалі альтэрнатыўны даклад у Камітэт па правах дзіцяці ААН. Ён будзе прадстаўлены ў канцы студзеня 2020 года на 83-й сесіі Камітэта. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі восем праваабарончых арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў: Хельсінкскі фонд па правах чалавека (Польшча), РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт", ПЦ "Вясна", "Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын — Яе правы", Экспертна-прававое таварыства "Ініцыятыва «Forb»", "Цэнтр праблем дзіцячага развіцця «Леванія»", "Офіс па правах людзей з інваліднасцю", "Human Constanta". Праваабаронцы адзначаюць, што ў заканадаўстве і на практыцы з моманту апошняй справаздачнасці дзяржавы ў Камітэце па правах дзіцяці (2011 года) па-ранейшаму захоўваюцца асобныя праблемы, звязаныя з выкананнем абавязацельстваў, замацаваных Канвенцыяй па правах дзіцяці. У прыватнасці, гэта праблемы, якія тычацца сітуацыі з правамі дзіцяці ў сферы адпраўлення правасуддзя, рэалізацыі права на жыццё, адабрання дзяцей з сем'яў, аховы здароўя. Акрамя таго, адзначаюцца праблемы ў Беларусі з рэалізацыяй правоў уразлівых груп дзяцей: дзеці з інваліднасцю, рома, дзецьмі з РАС (дзяцей з разладамі аўтыстычнага спектру) і іншыя.
- Катэгорыя: Вясна
Вядомую беларускую журналістку, аднаго з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Ірыну Халіп суд Партызанскага раёна Мінска аштрафаваў на 15 базавых велічыня (382,5 рубля). Судовая пасяджэнне адбылося сёння, 20 снежня. Пра гэта паведамляе charter97.org.
- Катэгорыя: Вясна
Намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова ў Горадні затрымала міліцыя. Пра гэта паведаміў мясцовы актывіст Сяргей Верамеенка, піша "Белсат".
- Катэгорыя: Вясна
Стала вядома, што 17 снежня быў прыведзены ў выкананне смяротны прысуд у дачыненні да Аляксандра Асіповіча, піша «Камерцыйны кур'ер». Яго прысудзілі да смяротнага пакарання за забойства двух дзяўчат.
- Катэгорыя: Вясна
Сёння, 19 снежня, праваабаронцу “Вясны” Валянціну Стэфановічу патэлефанаваў супрацоўнік Партызанскага РУУС Мінска Дзмітрый Кондаль і запрсіў з’явіцца да складання пратакола апытання датычна ўдзелу ў акцыі пратэсту 7 снежня.
- Катэгорыя: Вясна
Паэт і грамадскі дзеяч Уладзімір Некляеў атрымаў копію пратакола аб адміністратыўным правапарушэнні па ч.1 арт.23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
- Катэгорыя: Вясна
Пінскага пісьменніка і актывіста Паўла Ляхновіча затрымалі міліцыянты. Пра гэта "Радыё Свабода" паведаміла ягоная жонка, сам ён застаўся без сродкаў сувязі.