Стас Шашок. Фота з Facebook Увечары 26 снежня, прыкладна ў 21.00 у Мінску быў затрыманы актывіст Legalize Belarus і "Моладзевага блоку", экс-кандыдат у дэпутаты Стас Шашок.

Па словах яго маці, затрыманне адбылося ў пад'ездзе дома, дзе ён жыве. Ён паспеў паведаміць, што хутчэй за ўсё яго павязуць у РУУС Маскоўскага раёна. 

Каля Маскоўскага РУУС сабраліся паплечнікі Стаса, каб даведацца інфармацыю пра яго. 

Ці звязана затрыманне Шашка з удзелам у акцыях пратэсту супраць інтэграцыі з Расіяй, пакуль невядома.

Будзе дапаўняцца.

Крыніца: У Мінску затрыманы актывіст "Моладзевага блоку" Стас Шашок