- Катэгорыя: Вясна
Ехаць было літаральна хвілінаў сем. Мы прыпыніліся каля звычайнага офіснага будынку, падобнага на кантору праектнага інстытуту, зайшлі ў доўгі калідор, затым у кабінет. Нас ужо чакала моцна нафарбаваная, вострадзюбая, з мігдалёвымі блакітнымі вачыма дзяўчына ў сіняй службовай форме, якая нагадала асу. Прадставілася: кіраўнік групы па разьсьледваньні справы Тацьцяна Касынкіна. Таксама ў кабінеце сядзеў у белай кашулі з запінкамі і пад гальштукам, у акулярах і ў адпрасаваных нагавіцах, з капою кучараў на галаве адвакат Дзьмітры Лаеўскі. Разам зь ім мы пісалі скаргі ў падаткавую, ён з сур’ёзным тварам папярэджваў мяне пра верагодны арышт, які ўрэшце і адбыўся. Дзьмітры нагадваў доктара, які прыехаў да пацыента на хуткі выклік. Мабыць, пакуль ішлі вобшукі, яго папярэдзілі пра мой арышт, і ён загадзя прыляцеў сюды.
- Катэгорыя: Вясна
У суботу першага лютага віцебскі блогер Аляксандар Дуброўскіх быў вызвалены з ізалятару часовага ўтрыманьня, дзе адбываў 15 сутак. На волі ён распавёў "Віцебская Вясне", што “суткамі” яго пакаралі па артыкуле 17.1 (дробнае хуліганства).
- Катэгорыя: Вясна
Чатыры гады таму, 29 студзеня 2016 года, ад вострай сардэчнай недастатковасці ў жодзінскай турме №8 памёр жыхар Мінска Алег Багданаў. Увесь гэты час ягоная маці Марыя Георгіеўна намагаецца, каб вінаватыя ў смерці сына панеслі пакаранне. Справу Алега Багданава неаднаразова ўзбуджалі і спынялі ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. У апошнім, дасланым ягонай маці адказе ад 20 сакавіка 2019 года, абласное ўпраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці паведаміла аб тым, што расследванне прыпыняецца у сувязі з адсутнасцю складу злачынства.
- Катэгорыя: Вясна
Адміністрацыйную справу лідара Руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка разгледзеў сёння суд Партызанскага раёна Мінска.
- Катэгорыя: Вясна
Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» Аляксей Колчын, Барыс Бухель, Саша Райкан і Аляксандр Буракоў звярнуліся ў Камітэт дзяржкантролю і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны са скаргай на адміністрацыю жаночай папраўчай калоніі №4 г. Гомеля.
- Катэгорыя: Вясна
У панядзелак, 3 лютага ў Амбасадзе Літвы грамадскія і палітычныя актывісты сустрэліся з міністрам замежных справаў Літвы Лінасам Лінкявічусам. На сустрэчы прысутнічалі палітыкі Станіслаў Шушкевіч, Мікола Статкевіч, Анатаоль Лябедзька, лідар незалежнага прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч, галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько і іншыя. Ад беларускай праваабарончай супольнасці былі старшыня Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесь Бяляцкі і старшыня РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт Алег Гулак. Падчас сустрэчы палітыкі і грамадскія дзеячы ўзнялі шматлікія пытанні, датычныя палітычнай, эканамічнай і грамадскай сітуацыі ў Беларусі. У прыватнасці, праваабаронца Алесь Бяляцкі адзначыў, што пытанне незалежнасці Беларусі на сёння з’яўляецца ключавым пытаннем для грамадзянскай супольнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Лідар Руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык атрымаў 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі 8 снежня супраць інтэграцыі з Расіяй. Такое рашэнне 3 лютага прыняў суддзя суда Партызанскага раёна Мінска Анатоль Барысёнак.
- Катэгорыя: Вясна
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся музыкант Вячаслаў, у якога падчас канцэрту яшчэ ў 2015 годзе міліцыя забрала бас-гітару, але да гэтага часу яе так і не вярнула.
- Катэгорыя: Вясна
Першы месяц 2020 года адзначыўся тым, што амаль кожны будні дзень у Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзілі суды над удзельнікамі акцый у падтрымку незалежнасці. Вынікі гэтых адміністрацыйных працэсаў – вялікія штрафы і арышты на суткі – зрабілі студзень 2020 года самым рэпрэсіўным месяцам за апошнія два з паловай гады. У студзені 2020 года праваабаронцамі зафіксавана 130 судовых пасяджэнняў (без уліку пераносаў цягам месяца), якія амаль ва ўсіх выпадках скончыліся вялікімі штрафамі і суткамі. Агульная колькасць штрафаў, якія атрымалі за студзень 92 чалавекі, склала 3394 базавыя велічыні або 91638 рублёў (амаль 43000$). 98% ад гэтай сумы прыходзіцца на штрафы актывістаў, якіх пакаралі за ўдзел ці заклікі да акцый у падтрымку незалежнасці.
- Катэгорыя: Вясна
Старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі зноў звярнуўся ў Генеральную пракуратуру з нагоды масавага затрымання ромаў у траўні ў Магілёве. Ён настойвае на тым, каб пракуратура правялададтковую праверку законнасці па факце затрыманняў грамадзянаў цыганскай нацянальнасці. Нагадаем, у ноч з 16 на 17 траўня у горадзе Магілёве і іншых гарады Беларусі было затрымана больш за 100 ромаў, уключаючы жанчын і дзяцей, у межах расследавання меркаванага забойства супрацоўніка ДАІ, лейтэнанта Я. Патаповіча. Пазней следства заявіла, што ў дадзеным выпадку меў месца суіцыд. Падчас затрыманняў і допытаў супрацоўнікі праваахоўных органаў прымянялі да прадстаўнікоў рома непрапарцыйна фізічную сілу, абразы і пагрозы. Частку з іх пазней вызвалілі, а каля 50-ці мужчын затрымалі да палутара сутак. Як стала пазней вядома ў адносінах да затрыманых былі распачатыя адміністрацыйныя справы па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства).